Ануфрый Вялікі () — раннехрысціянскі святы, егіпецкі пустэльнік IV стагоддзя. Шануецца ў ліку прападобных Праваслаўнай царквой 12(25) чэрвеня шасцярычным богаслужэннем, у Каталіцкай — 12 чэрвеня, і ў Старажытнаўсходніх праваслаўных цэрквах.

Шанаванне І праваслаўная, і каталіцкая цэрквы традыцыйна адзначаюць яго свята 12 чэрвеня.

Легенда аб Святым Ануфрыі была намалявана на пізанскіх кампасанта (манументальных могілках), а ў Рыме ў яго гонар на ўзгорку Янікул у XV стагоддзі была пабудавана царква Сант-Анофрыа.

На мяжы XV і XVI стагоддзяў культ святога Ануфрыя атрымаў надзвычайную папулярнасць у Еўропе і пашырэнне на землях праваслаўнай РусіМицько, І. Про початки Свято-Онуфріївського монастиря у Лаврові // Лавра: Часопис монахів Студитського уставу. — 1999. — Т. 6. — С. 25—28.. У роспісах капліцы Святой Тройцы ў Любліне, выкананых у 1416—1418 гадах, знаходзім выяву святога АнуфрыяRóżycka-Bryzek, A. Freski bizantyńsko-ruskie fundacji Jagiełły w kaplicy Zamku Lubelskiego / Anna Różycka-Bryzek. — Lublin: Muzeum Lubelskie: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2000. — 163, s.: il. (gł. kolor.). — S. 129. — ISBN 83-227-1592-7..

Мастацтва

Выявы Святога Ануфрыя атаясамліваліся з выявамі сярэднявечнага «дзікага чалавека»National Gallery of Art | Press Office . У мастацтве ён малюецца як дзікі чалавек, цалкам пакрыты валасамі, з поясам з лісцяButler's lives of the saints / general consultant editor, David Hugh Farmer; managing editor, Paul Burns; general introduction by David Hugh Farmer. — Tunbridge Wells, Kent: Burns & Oates; Collegeville, Minn.: Liturgical Press, 2000. — P. 96..

Ён намаляваны ў царкве Змея () у Кападокіі (Турцыя).

Яшчэ на пачатку XX стагоддзя ў манастыры зберагаўся абраз з выявай сцэны яўлення святога пустэльніка Ануфрыя хлопчку, які моліцца ў лясным гушчары. Чорна-белы фотаздымак гэтага абраза быў апублікаваны ў 1912 годзе Уладзімірам КраснянскімКраснянский , В. Г. Город Мстиславль (Могилевской губернии): с 50 автотипиями / сост. В. Г. Краснянский; издание Северо-Западного Отделения Императорского Русского географического общества. — Вильна: Типография И. Завадского, 1912. — 99 с. — С. 49., а на сённяшні дзень месца яго знаходжання невядома. Беларускі савецкі гісторык мастацтва Міхаіл Кацар датуе абраз пачаткам XV стагоддзяКацер, М. С. Изобразительное искусство Белоруссии дооктябрьского периода: очерки / Академия наук Белорусской ССР, Институт искусствоведения, этнографии и фольклора. — Минск: Наука и техника, 1969. — 1969. — 201 с. — С. 36..

Фальклор Існуе легенда, што аднойчы, гуляючы ў лесе, маленькі княжыч Юрый Лугвенавіч заблукаў. Ён не мог выйсці з гушчару 7 дзён, а калі ўжо выбіўся з сіл, стаў на калені і пачаў горача маліць Бога пра выратаванне. У гэты момант перад ім явіўся старац Ануфрый і паказаў дарогуКраснянский , В. Г. Город Мстиславль (Могилевской губернии): с 50 автотипиями / сост. В. Г. Краснянский; издание Северо-Западного Отделения Императорского Русского географического общества. — Вильна: Типография И. Завадского, 1912. — 99 с. — С. 48.Кацер, М. С. Изобразительное искусство Белоруссии дооктябрьского периода: очерки / Академия наук Белорусской ССР, Институт искусствоведения, этнографии и фольклора. — Минск: Наука и техника, 1969. — 1969. — 201 с. — С. 35—36.. На месцы цудоўнага выратавання княжыча яго бацька, Лугвен Альгердавіч, заснаваў манастыр у гонар святога пустэльніка. Пазней Юрый прывёз з Афона абраз святога Ануфрыя, які разам з партрэтамі фундатараў манастыра Юрыя і яго жонкі Сафіі захоўваўся ў найстарэйшай пабудове комплексу — невялікай драўлянай Свята-Ануфрыеўскай царкве

Літаратура Варонін, В. Князь Юрай Лынгвеневіч Мсціслаўскі: гістарычны партрэт / Васіль Варонін. — Мінск: Тэхналогія, 2010. — 63 с., л. каляр. іл. — ISBN 978-985-458-203-0. Житие преподобного отца нашего Онуфрия Великого // Жития святых на русском языке, изложенные по руководству Четьих-Миней свт. Димитрия Ростовского : 12 кн., 2 кн. доп. — М.: Моск. Синод. тип., 1903—1916. — Т. X: Июнь, День 12. — С. 230. Войтенко, А. А. Коптское Житие преп. Онуфрия Великого и египетское монашество в конце IV в. // Культура Египта и стран Средиземноморья в древности и средневековье: Сб. статей, посвящённый Т. Н. Савельевой. — М., 2009. Войтенко, А. А. Текст и образ: коптская иконография св. Онуфрия Великого. // Интеллектуальные традиции в прошлом и настоящем (исследования и переводы) / Сост. и общ. ред. М. С. Петровой. — М.: ИВИ РАН, 2012. — С. 8–35. ISBN 978-5-94067-358-3 Glötzner, J. Onuphrius — Patron der Stadt München und der Hermaphroditen. — München 2008. — ISBN 3-936431-16-7.

Катэгорыя:Прападобныя