Марыя Свідуновіч (нар. , в. Дзівін, Брэсцкая вобласць, Беларусь) — беларуская футбалістка, брамнік. Выступала ў нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера Пачала займацца футболам у ДЮСШ роднага аграгарадка Дзівін, першым трэнерам быў Рыгор Антонавіч Ачыпоўскі. Потым працягнула сваё навучанне ў сталічнай РДВАР (2013—2018).

Выступала за «Іслач-РДВАР» (2019), «Дынама-БДУФК» (2020), «Дняпро-Магілёў» (2021). Другую палову 2021 года правяла ва ўкраінскай камандзе з Харкава — «Жилстрой-1». У складзе харкаўчанак дэбютавала ў групавым этапе Лігі чэмпіёнаў сярод жаночых камандаў.

У чэмпіянаце Беларусі са сталічным «Дынама-БДУФК» заваявала чэмпіёнскі тытул і Кубак краіны.

У нацыянальнай зборнай Беларусі дэбютавала ў 2019 годзе.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісткі Беларусі Катэгорыя:Ігракі ЖФК Дынама-БДУФК Катэгорыя:Ігракі ЖФК Жытлабуд-1 Харкаў Катэгорыя:Ігракі ЖФК Іслач-РДВАР Катэгорыя:Ігракі ЖФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ЖФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ЖФК Крылы Саветаў Самара Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па футболе