«З пункту гледжання начнога вартаўніка» () — кароткаметражны дакументальны фільм 1977 года, зняты польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім.

Апісанне фільма Фільм уяўляе сабой партрэт фабрычнага вартаўніка, фанатыка строгай дысцыпліны, які распаўсюджвае сваю ўладу нават на сваё асабістае жыццё. Ён спрабуе кантраляваць усіх і ўсё ў перакананні, што правілы важнейшыя за людзей. «Гэта азначае, што калі чалавек не падпарадкоўвацца правілам», — кажа ён, — «можна сказаць, ён прапашчы чалавек… І дзеці павінны падпарадкоўвацца правілам, і дарослыя — усе людзі, што жывуць на гэтай зямлі, для якіх створаны гэты цудоўны свет. Я лічу, мы павінны мець смяротнае пакаранне… Проста вешаць вінаватых. Публічна. Дзясяткі, сотні людзей мусяць бачыць гэта».

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

«З пункту гледжання начнога вартаўніка» на сайце «FilmPolski.pl»

Катэгорыя:Фільмы Польшчы 1977 года Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Польшчы Катэгорыя:Кароткаметражныя фільмы Польшчы Катэгорыя:Фільмы, знятыя ў Польшчы Катэгорыя:Фільмы на польскай мове Катэгорыя:Фільмы Кшыштафа Кеслёўскага Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Кшыштафа Кеслёўскага