Святлана Юр’еўна Захарава (нар. , , Украінская ССР) — расійская артыстка балета. Салістка Марыінскага тэатра ў 1996—2003 гадах, прыма-балерына Вялікага тэатра (з 2003) і міланскага тэатра «Ла Скала» (з 2008). Народная артыстка Расійскай Федэрацыі (2008), лаўрэат (2007). Дэпутат Дзяржаўнай думы V склікання.
Жонка скрыпача .
З 2018 года — член .
З 7 студзеня 2023 года знаходзіцца пад санкцыямі СНБА за антыўкраінскую дзейнасць.
Біяграфія Нарадзілася ў Луцку 10 чэрвеня 1979 года.
У 1989 годзе паступіла ў Кіеўскае харэаграфічнае вучылішча, дзе вучылася шэсць гадоў па класе Валерыі Сулегінай.
У 1995 годзе прыняла ўдзел у балетным конкурсе Акадэміі рускага балета імя А. Я. Ваганавай Vaganova-Prix, дзе атрымала другі прыз і прапанову перайсці вучыцца ў Акадэмію адразу на выпускны курс. У 1996 годзе скончыла Акадэмію па класе , пасля выпуску была прынята ў трупу Марыінскага тэатра, дзе яе педагогам-рэпетытарам стала . Ужо ў наступным сезоне заняла становішча салісткі тэатра.
У 2003 годзе перайшла ў Вялікі тэатр, дзе займаецца пад кіраўніцтвам Людмілы Семянякі.
У красавіку 2008 года Святлана Захарава стала прыма-балерынай міланскага тэатра «Ла Скала».
Выступала ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Лондане, Берліне, Парыжы, Вене, Мілане, Мадрыдзе, Токіа, Баку, Нью-Ёрку, Амстэрдаме і інш.
У 2013 годзе, не жадаючы танцаваць не ў першым складзе, адмовілася ад удзелу ў апошняй прэм’еры 237-га сезона Вялікага тэатра — балеце Джона Кранка «». Канфлікт з Захаравай называюць адной з прычын звальнення дырэктара тэатра .
У 2014 годзе ўдзельнічала ў цырымоніі адкрыцця алімпіяды ў Сочы, дзе выканала ролю .
Сям’я Бацька — Юрый Сяргеевіч Захараў, вайсковец запасу. Маці — Галіна Данілаўна Захарава (нар. 1955), педагог, харэограф дзіцячай студыі. Муж — (нар. 1971), скрыпач. Дачка — Ганна Вадзімаўна Рэпіна (нар. 17.02.2011).Прима-балерина Большого театра Светлана Захарова родила дочь
Палітычная дзейнасць Святлана Захарава — дэпутат Дзяржаўнай Думы (2007—2011), была абраная ў складзе федэральнага спісу кандыдатаў, вылучанага Усерасійскай палітычнай партыяй «Адзіная Расія», член фракцыі «Адзіная Расія», член Камітэта Дзяржаўнай Думы па культуры.
11 сакавіка 2014 года падпісала зварот дзеячаў культуры Расійскай Федэрацыі ў падтрымку палітыкі прэзідэнта РФ У. У. Пуціна ва Украіне і ў Крыме.
Прадпрымальніцтва Разам з , дырыжорам Ю. Х. Цемірканавым, хакеістам , фігурыстам , матэматыкамі і С. К. Смірновым з’яўляецца заснавальнікам фонду «Талент і поспех», які спансуецца з дзяржбюджэту.
З’яўляецца ініцыятарам правядзення і мастацкім кіраўніком расійскага фестывалю дзіцячага танца «Святлана», які праходзіць з 2015 года.
Рэпертуар
«Дон Кіхот» (М. Петыпа, А. Горскі), Уладарка дрыяд (1996) «» (М. Петыпа, пастаноўка К. Сяргеева), Прынцэса Флорына (1996) «Па-дэ-дэ Чайкоўскага-Баланчына», салістка (1996) «» (М. Фокін), (1996) «» (Р. Захараў), Марыя (1996) «Шчаўкунок» (В. Вайнонен), Маша і па-дэ-труа (1996) «» (М. Петыпа, пастаноўка П. Гусева), Гюльнара (1997) «» (Ж. Каралі, Ж. Перо, М. Петыпа), Жызель (1997) «Вяселька» (А. Мірашнічэнка), Нявеста (1997) «» (М. Фокін), вальс і мазурка (1997) «» (Л. Лаўроўскі), Сяброўка Джульеты (1997) «Спячая прыгажуня» (М. Петыпа, пастаноўка К. Сяргеева), Прынцэса Аўрора (1998)
«Апалон Мусагет» (Дж. Баланчын), Тэрпсіхора (1998) «Жызэль» (Ж. Каралі, Ж. Перо, М. Петыпа, пастаноўка У. Васільева), Жызэль (1998) «Серанада» (Дж. Баланчын), салістка (1998) «Лебядзінае возера» (М. Петыпа, Л. Іванаў, пастаноўка К. Сяргеева), Адэта-Адылія (1998) «» (А. Ратманскі, музыка А. Скрабіна), салістка (1998) «» (А. Ратманскі, музыка ), салістка (1998) «Сімфонія до мажор» (Дж. Баланчын), салістка I часткі (1999) «» (М. Петыпа, пастаноўка С. Віхарава), Прынцэса Аўрора (1999) «» (М. Петыпа, пастаноўка П. Гусева), Медора (1999) «» (М. Петыпа, В. Чабукіяні, Панамароў), Нікія (1999) «Каштоўнасці» («Дыяманты») (Дж. Баланчын), салістка (2000) «Манон» (К. Мак-Мілан), Манон (2000) «Шчаўкунок» (Дж. Баланчын) (2000) «Дон Кіхот» (М. Петыпа, А. Горскі), Кітры (2000) «Цяпер і тады» (Дж. Ноймаер), салістка (2001) «Паненка і хуліган» (К. Баярскі), Паненка (2001) «Лебядзінае возера» (М. Петыпа, Л. Іванаў, пастаноўка Н. Макаравай), Адэта-Адылія (2001) «» (М. Петыпа, пастаноўка Р. Нурыева), Нікія (2001) «» (М. Фокін), Забеіда (2001) «» (М. Петыпа, пастаноўка П. Чалмера), Прынцэса Аўрора (2002) «» (Л. Лаўроўскі), Джульета (2002) «Лебядзінае возера» (М. Петыпа, Л. Іванаў, пастаноўка Д. Дзіна), Адэта-Адылія (2002) «Лебядзінае возера» (М. Петыпа, Л. Іванаў, пастаноўка Р. Нурыева), Адэта-Адылія (2002) « — гран па» (М. Петыпа), Пахіта «» (М. Петыпа, пастаноўка Асамі), Нікія (2003) «Лебядзінае возера» (М. Петыпа, Л. Іванаў, пастаноўка Г. Самсавай), Адэта-Адылія (2003) «Эцюды» (Х. Ландэр), салістка (2003) «» (П. Лакот), Аспіччыя (2003). «Лебядзінае возера» (М. Петыпа, Л. Іванаў, пастаноўка Ю. Грыгаровіча), Адэта-Адылія (2003) «Спячая прыгажуня» (М. Петыпа, пастаноўка Ю. Грыгаровіча), Прынцэса Аўрора (2004) «Сімфонія до мажор» (Дж. Баланчын), салістка II часткі (2004) «» (Ж. Каралі, Ж. Перо, М. Петыпа, пастаноўка П. Бара), Жызель (2004) «Баядэрка» (М. Петыпа, пастаноўка Грыгаровіча), Нікія (2004) «» — Кармэн «Спартак» (Ю. Грыгаровіч) — Эгіна «» Ралана Пеці — Смерць «» — Мэры «Іван Грозны» (Ю. Грыгаровіч) — Анастасія
Узнагароды
2019 — Ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені (29 красавіка 2019 года) за вялікі ўклад у развіццё айчыннай культуры і мастацтва, шматгадовую плённую дзейнасць 2015 — прыз «» (за выкананне партый Маргарыты Гацье ў балеце «Дама з камеліямі» і Мехменэ Бану ў балеце Юрыя Грыгаровіча «Легенда пра каханне») 2010 — Афіцэр ордэна Мастацтваў і літаратуры (Францыя)L’Année croisée France-Russie 2008 — Народная артыстка Расійскай Федэрацыі (21 лютага 2008 года) за вялікія заслугі ў галіне мастацтва 2007 — Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі (5 чэрвеня 2007 года) за таленавітае ўвасабленне сцэнічных вобразаў, развіццё вялікіх традыцый рускага балета 2005 — Заслужаная артыстка Расійскай Федэрацыі (6 чэрвеня 2005 года) за заслугі ў галіне мастацтва 2005 — прыз «» (за выкананне партыі Іпаліты/Тытаніі ў балеце «Сон у летнюю ноч») 2004 — Падзяка Міністра культуры Расійскай Федэрацыі (6 лютага 2004 года) за паспяховае правядзенне гастроляў у Парыжскай нацыянальнай оперы 2002 — Etoile, прыз часопіса Danza & Danza (Бальцана, Італія) 2001 — спецыяльны прыз Санкт-Пецярбурга «Людзі нашага горада» за дасягненні ў балеце 2000 — прэмія «» ў намінацыі «Лепшая жаночая роля ў балеце» (за выкананне партыі прынцэсы Аўроры ў балеце «Спячая прыгажуня», рэдакцыя Сяргея Віхарава) 1997 — прыз «Балтыка» «Надзея»; прэмія «» ў намінацыі «Лепшая жаночая роля ў балеце» (за выкананне жаночай партыі ў балеце Джорджа Баланчына «Серанада») 1995 — другая прэмія Міжнароднага конкурсу маладых танцоўшчыкаў Vaganova-Prix (Санкт-Пецярбург, Акадэмія імя А. Я. Ваганавай)Світлана Захарова / Svetlana Zakharova: Біографія
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт Святлана Захарава, Маленькая балетная энцыклапедыя Святлана Захарава на сайце Вялікага тэатра
Відэа Святлана Захарава ў праграме «Школа злословия» «Сярэдні дуэт» у выкананні Святланы Захаравай і Андрэя Меркур’ева
Катэгорыя:Артысты балета паводле алфавіта Катэгорыя:Артысты балета Расіі Катэгорыя:Артысты балета XX стагоддзя Катэгорыя:Артысты балета XXI стагоддзя