Клаўдзія Фёдараўна Ста́рыкава (; ) — оперная спявачка (лірыка-драматычнае сапрана), заслужаная артыстка БССР (1972).

Біяграфія Нарадзілася ў горадзе Снежнае (Данецкая вобласць, Украінская ССР). У 1965 годзе скончыла Харкаўскі інстытут мастацтваў. У 1965—1976 гадах салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. З 1976 года — салістка Варашылаўградскай і Харкаўскай абласных філармоній.

Творчасць Творчасці К. Ф. Старыкавай уласцівы шчырасць, эмацыянальнасць, сцэнічная абаяльнасць. Сярод партый на сцэне Беларускага тэатра оперы і балета Тася («Андрэй Касценя» М. Аладава), Яраслаўна («Князь Ігар» А. Барадзіна), Ліза, Таццяна («Пікавая дама», «Яўген Анегін» П. І. Чайкоўскага), Наташа («Русалка» А. Даргамыжскага), Аіда, Леанора, Дэздэмона («Аіда», «Трубадур», «Атэла» Дж. Вердзі), Тоска, мадам Батэрфляй (Чыа-Чыа-сан) («Тоска», «Мадам Батэрфляй» Дж. Пучыні).

Узнагароды Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1972) Лаўрэат міжнароднага конкурсу вакалістаў рэспублік Прыбалтыкі і Беларусі (1968)26 декабря: этот день в истории // Сайт Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада Магілёва.

Літаратура

Спасылкі Арктриса Клавдия Старикова // Медыябанк РИА Новости 26 декабря: этот день в истории // Сайт Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада Магілёва

Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі СССР Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Сапрана Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Украіны