Расходнік валасісты (Sedum villosum) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства таўсцянкавых.
Апісанне Залозіста-апушаная расліна вышынёй 5-20 см, з прамымі або прыўзнятымі, іншы раз сцелістымі сцябламі. Лісце чаргаванае, лінейна-прадаўгаватае. Кветкі ружовыя з фіялетавымі тычынкамі, у зрэджанай гронцы.
Пашырэнне Вядомы на Грэнландыі, Ісландыі, пашыраны ў Паўночнай і Цэнтральнай Еўропе, на ўсходзе да Польшчы і Літвы. На Беларусі рэдкі від вядомы з наваколля Брэста. Расце на тарфяных і забалочаных глебах. Цвіце ў чэрвені-ліпені.
Літаратура
Катэгорыя:Расходнік Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Травы