Гіжэ́нка. Сустракаецца таксама варыянт Іжэ́нка, Ніжэ́нка (, ) — аграгарадок у Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Гіжэнскага сельсавета.

Назва На карце 1790 г. (ПГМ) - "Гиженка", а рэчка, на якой паселішча стаіць, пазначаная як "Гижинка" (цяпер часцей Тросліўка). Вышэй па рэчцы ўжо тады была пазначаная вёска Гіжня.

Назву Гіжынка Ул. Тапароў лічыў балцкай, звязваў з прускім geeyse "чапля"Топоров В. Н. Прусский язык. Словарь. Москва, 1979. С. 184-186..

Гісторыя

У 1783 годзе вёска ўваходзіла ў склад маёнтка пана Гарадзецкага Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерніі. З 1873 года в. Гіжэнка лічылася дзяржаўнай маёмасцю. У 1884 годзе было 33 двары, у тым ліку 10 цяслярных і 6 бондарных, пражывала 163 жыхара.

Перад вайной у вёсцы жыло 319 чалавекГиженка .

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў жніўні 1943 года гітлераўцамі было спалена 102 двароў (са 112 да вайны).

Пасля вызвалення была адбудавана нанова. У 1956 годзе ў вёсцы было ўжо 100 двароўСлаўгарадскі раён. Афіцыйны сайт .

Геаграфія Геаграфічна аграгарадок знаходзіцца на ўсходзе Слаўгарадскага раёна, за 18 км у напрамку на паўночны ўсход ад Слаўгарада, за 86 км ад Магілёва. Праз аграгарадок працякае рака Тросліўка (Гіжэнка).

Прамысловасць і сельская гаспадарка

У аграгарадку знаходзіцца СВК «40 год Кастрычніка»

Культура і адукацыя

У вёсцы маюцца , дырэктар — Сцяпанаў Аляксандр Віктаравіч і Гіжэнскі яслі-сад, дырэктар — Малашэнка Святлана Віктараўна. Таксама функцыянуе Гіжэнский сельскі дом культуры, дырэктар — Фурсіна Алена Аляксееўна, і Гіжэнская сельская бібліятэка, якая мае доступ у Інтэрнэт.

Ахова здароўя і сацыяльная абарона насельніцтва

У вёсцы працуюць ФАП і сацыяльны пункт.

Славутасці Ля Гіжэнкі знаходзіцца брацкая магіла 1941-44 гадоў. —

Спасылкі

Аграгарадок Гіжэнка Воінскія пахаванні

Катэгорыя:Гіжэнскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна