Блех — месца, дзе адбельвалі бялізну.
Звычайна луг каля рэк, на паўднёвым схіле з падвышанай інтэнсіўнасцю сонечнага святла. Льняныя або канапляныя тканіны — лепш за ўсё ў маі-чэрвені — рассцілалі на траве, каб высахлі дабяла на сонцы. Каб паскорыць адбельванне, тканіну аблівалі вадой. Гэты занятак называўся бяленнем. Пазней блехам называлі месца, дзе размяшчалі бялільні (палатна або воску) і , пральні, лугавальныя або фарбавальныя майстэрні. Гэтыя майстэрні патрабавалі значнай колькасці вады і гідраэнергіі, таму размяшчаліся каля рэк.
Гл. таксама Мачулішча
Крыніцы
Катэгорыя:Рамёствы Катэгорыя:Тэкстыльная прамысловасць