Станіслаў Ігнацій Віткевіч (, псеўданім — Вітка́цый, ; 24 лютага 1885, Варшава, Царства Польскае, Расійская імперыя — 18 верасня 1939, Вялікія Азёры, Пінскі павет, Палескае ваяводства, Польшча) — польскі пісьменнік, мастак і філосаф.
Біяграфія Сын мастака, пісьменніка, мастацкага крытыка Станіслава Віткевіча (1851—1915). Атрымаў хатнюю адукацыю ў бацькоўскім маёнтку ў Закапанэ, рос у коле артыстаў, мастакоў, пісьменнікаў. З дзяцінства сябраваў з Каралем Шыманоўскім і Браніславам Маліноўскім, суправаджаў апошняга ў яго этнаграфічнай экспедыцыі ў Акіянію (1914).
Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне: перад тым як вярнуцца ў Польшчу, ён ваяваў на франтах у складзе расійскага войска. Быў у Петраградзе ў час Кастрычніцкай рэвалюцыі. Убачанае ў гэтыя катастрафічныя гады ў вырашальнай ступені вызначыла матэрыял, сюжэтыку, аўтарскую пазіцыю ў творах Віткевіча.
У 1925 годзе ўзяў псеўданім Witkacy (Віткацый), жорстка пераглядзеў зробленае ім раней як у славеснасці, так і ў жывапісе. У 1930-я гады творча эксперыментаваў з наркотыкамі, у прыватнасці ўжываў мексіканскі пеётль. Паўтара дзясяткі гадоў, якія апынуліся апошнімі, былі для Віткевіча часам надзвычайнага творчага ўздыму, нават свайго роду выбуху. Разам з Бруна Шульцам і Вітальдам Гамбровічам Віткацый вызначыў пярэдні край мастацка-літаратурных пошукаў у Польшчы міжваеннага дваццацігоддзя.
У гэты ж перыяд у Закапанэ С. І. Віткевіч пазнаёміўся і некалькі разоў сустракаўся з пісьменнікам Сяргеем Пясецкім. Віткевіч напісаў некалькі партрэтаў Пясецкага, а той, у сваю чаргу, меў намер аздобіць сваю будучую аповесць характарыстычным прысвячэннем:
Пасля ўварвання ў Польшчу войскаў Германіі, не знайшоўшы ў сабе сіл пераадолець унутраны крызіс, Віткевіч скончыў жыццём самагубствам 18 верасня 1939 года.
Творчасць Мастацкую творчасць Віткацыя цяжка класіфікаваць, але найбольш блізка ён падыходзіць да экспрэсіянізму, нярэдка яго збліжаюць з сюррэалізмам. Шмат у чым яго творчасць блізкая па духу Кафку, хоць без відавочнага песімізму. Можна лічыць Віткевіча папярэднікам тэатра абсурду. Яго творы адрознівала не толькі дзіўнасць і дасканаласць, але і імкненне адлюстраваць новыя рэаліі, новыя падыходы навукі і тэхнікі, іх уздзеянне на вобраз чалавека.
Музай Віткацыя лічылася вядомая пісьменніца і грамадская дзяячка Ізабела Стаховіч.
Спадчына і ўздзеянне thumb|Аўтапартрэт, 1938 г. Творы Віткацыя перакладзены на многія еўрапейскія мовы, кнігі пра яго выходзяць у Еўропе і ЗША, яго раманы экранізаваліся. Ён аказаў глыбокі ўплыў на эстэтыку і творчую практыку Тадэвуша Кантара, які не раз ставіў яго драмы. З 1985 года ў Закапанэ існуе Тэатр імя С. І. Віткевіча, які рэалізуе яго канцэпцыю «чыстай формы» (рэжысёр — Анджэй Дзюк). Эсэ пра этыка-эстэтычныя пошукі Віткевіча належыць Феліксу Гватары, яно ўвайшло ў яго кнігу «Картаграфіі шызааналізу» (1989).
Масавая культура Сюжэт крымінальнага фільма «Містыфікацыя» 2010 года пабудаваны на тым, быццам бы Віткевіч мог сімуляваць сваю смерць і застацца жывым яшчэ ў 1968 годзе.
Беларускія пераклады У 2023 годзе раман Віткевіча «Ненасытнасць» пераклала Алена ПятровічЯнушкевіч выпускае культавы польскі раман.
Крыніцы
Літаратура Милош Ч. Станислав Игнаций Виткевич: современный писатель?// Милош Ч. Личные обязательства: Избранные эссе о литературе, религии и морали. М.: Дом интеллектуальной книги, 1999, с.277-291 Базилевский А. Виткевич: повесть о вечном безвременье. М., 2000 Хорев В. Станислав Игнацы Виткевич на русском языке// Иностранная литература, 2007, № 10 ()
Спасылкі
На сайце польскай філасофіі (англ.) Артыкул на сайце Culture.pl Жывапіс, малюнкі, фатаграфіі Жывапіс on line Жывапіс і графіка on line На сайце IMDB Віткевіч і Бруна Шульц (рус.)
Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Пісьменнікі Польшчы Катэгорыя:Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Драматургі Польшчы Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Мастакі Польшчы Катэгорыя:Самазабойцы Катэгорыя:Драматургі XX стагоддзя