«Дзе і як жыве́ Непту́н?» ― беларускае літаратурна-мастацкае выданне, зборнік вершаў Уладзіміра Скарынкіна. Кніга выдадзена да 75-гадовага юбілея аўтара ў 2014 годзе мінскім выдавецтвам «Пачатковая школа». Кніга змяшчае слоўнічак, ілюстрацыі да выдання зроблены мастаком Ірынай Пекусавай-Буркоўскай.
Змест Кніга насычана цудоўнымі, светлымі мастацкімі вобразамі, якія ствараюць атмасферу свята. Вершы і малюнкі адлюстроўваюць шчыры і рознакаляровы свет дзяцінства. На кожнай старонцы змешчаны пераклад складаных слоў, таму кніжка дапамагае не толькі бавіць вольны час, але і вывучаць беларускую мову. Прадмову да кнігі напісаў Васіль Зуёнак.
Спасылкі
«Дзе і як жыве Нептун?» «Дзе і як жыве Нептун?» у каталоге выдавецтва
Катэгорыя:Кнігі 2014 года Катэгорыя:Літаратурныя творы на беларускай мове Катэгорыя:Зборнікі вершаў