Франк Варжа́к (), сапраўднае імя Франк Шаверо (; нар. 1960, Алжыр) — французскі пісьменнік.

Біяграфія Франк Варжак, які нарадзіўся ў 1960 годзе, правёў дзяцінства ў Алжыры. Вярнуўшыся на поўдзень Францыі ва ўзросце дзесяці гадоў, ён жыве і працуе ў НімеFranck Varjac, BABELIO, https://www.babelio.com/auteur/Franck-Varjac/46173.

Творчасць Аўтар дэбютаваў у 2000 годзе. Ягоны першы раман L’Agneau chaste (Нявіннае ягня) меў незвычайны лёсAndré Roy, «L’agneau chaste» de Franck Varjac, 30 octobre 2021, Fugues, https://www.fugues.com/2000/10/30/lagneau-chaste-de-franck-varjac/. Першапачаткова сустрэты маўчаннем прэсы, паралізаванай тэмай — за прыкметным выключэннем Le Monde — ён заваяваў прыхільнасць шырокай публікі падчас перавыдання ў 2002 годзе ў кішэннай калекцыі «Minos»Przemysław SZCZUR, De Sébastien Roch à L’agneau chaste ou de la construction à la déconstruction de la matrice romanesque de la pédophilie, Écho des études romanes, 2015, 11(2):135-146, https://eer.cz/artkey/eer-201502-0009_de-sebastien-roch-agrave-l-agneau-chaste-ou-de-la-construction-agrave-la-deconstruction-de-la-matrice-roman.php.

La Différence таксама выдала зборнік апавяданняў L’Œuf et le roc (Яйка і скала) у 2003 годзеФранк Варжак (Franck Varjac), ПрайдзіСвет, http://prajdzisvet.org/persons/v/frank-varzhak.html.

Пэўны час аўтар знік з літаратурнай сцэны. У 2016 годзе вярнуся з раманам Quentin Lussan (Квентэн Люсан)Franck Chauvereau, Librairie du Prenier-Film, https://www.librairie-du-premier-film.org/listeliv.php?base=paper&form_recherche_avancee=ok&auteurs=Franck%20Chauvereau.

Пераклады Улетку 2023 года першы раман пісьменніка з’явіцца ў Лондане ў перакладзе Уладзіслава Гарбацкага на беларускую мову.

Творы 2002: L’Agneau chaste, Éditions de La Différence. 2003: L’oeuf et le roc, Éditions de La Différence. 2016: Quentin Lussan, Éditions Marivolle/Ramsay.

Катэгорыя:Франкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Францыі