Універсітэт Райхмана (, ) — ізраільская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, сядзіба якой знаходзіцца ў горадзе Герцлія.
Заснаваны і кіруецца прафесарам Урыэлем Райхманам, імя якога і носіць. Установа была заснавана ў 1994 годзе як прыватны каледж, а новае найменаванне і статус атрымала ў 2021 годзе.
Структура Школа дзяржаўнага кіравання, дыпламатыі і стратэгіі Школа міжнародных навук Школа бізнесу Школа інфарматыкі Школа камунікацый Школа псіхалогіі Школа эканомікі Школа ўстойлівага развіцця і права
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта
Катэгорыя:Універсітэты Ізраіля Катэгорыя:Герцлія