Гары Белафонтэ (), поўнае імя Гаральд Джордж Беланфанці малодшы (; , Манхэтэн, Нью-Ёрк, ЗША — , Манхэтэн, Нью-Ёрк) — амерыканскі спявак, акцёр і грамадскі актывіст, празваны каралём музыкі каліпса. Яго альбом «Calypso» (1956) на працягу 31 тыдня ўтрымліваў першы радок у Billboard 200 і першым у гісторыі разышоўся тыражом звыш мільёна асобнікаў.

Белафонтэ атрымаў тры прэміі «Грэмі» (уключаючы «Грэмі» за прыжыццёвыя дасягненні), прэмію «Эмі» і прэмію «Тоні». У 1989 годзе ён атрымаў прэмію Кенэдзі-цэнтра. Ён таксама быў узнагароджаны Нацыянальным медалём у галіне мастацтваў у 1994 годзе. У 2014 годзе Белафонтэ быў адзначаны прэміяй імя Джына Хершолта, што зрабіла яго дваццатым чалавекам, які атрымаў «Оскар», «Эмі», «Грэмі» і «Тоні», і пятым без канкурэнтных катэгорый.

Дыскаграфія Студыйныя альбомы

Mark Twain and Other Folk Favorites (1954) Belafonte (1956) Calypso (1956) An Evening with Belafonte (1957) Belafonte Sings of the Caribbean (1957) To Wish You a Merry Christmas (1958) Belafonte Sings the Blues (1958) Love Is a Gentle Thing (1959) My Lord What a Mornin' (1960) Swing Dat Hammer (1960) Jump Up Calypso (1961) Midnight Special (1962) The Many Moods of Belafonte (1962) Streets I Have Walked (1963) Ballads, Blues and Boasters (1964) In My Quiet Room (1966) Calypso in Brass (1966) Belafonte on Campus (1967) Belafonte Sings of Love (1968) Homeward Bound (1970) Belafonte by Request (1970) The Warm Touch (1971) Calypso Carnival (1971) Play Me (1973) Turn the World Around (1977) Loving You Is Where I Belong (1981) Paradise in Gazankulu (1988)

Зноскі

Катэгорыя:Спевакі і спявачкі ЗША Катэгорыя:Акцёры ЗША Катэгорыя:Барытоны Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Тоні» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Эмі» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі» Катэгорыя:Сацыялісты ЗША Катэгорыя:Постаці фемінізму Катэгорыя:Актывісты руху за правы афраамерыканцаў Катэгорыя:Паслы добрай волі ЮНІСЕФ Катэгорыя:Кавалеры ордэна Кампаньёнаў Р.О. Тамба