Сад Юйюань () у Шанхаі — прыватны класічны сад Кітая. Ён размешчаны ў самым сэрцы старога горада . Назва яго азначае «Сад Радасці», або «Сад Маруднага адпачынку», і сёння гэта сапраўды пастаральны свет унутры звышсучаснага і неспакойнага мегаполіса.
Гісторыя Першы ўладальнік саду Юй-Юань у Шанхаі — Пань Юньдуань, які быў скарбнікам правінцыі ў эпоху Мін, вырашыў пабудаваць сад, што нагадвае імператарскі сад у Пекіне, каб парадаваць свайго бацьку на старасці гадоў. Будаўніцтва, пачатае ў 1559 годзе, з-за адсутнасці грошай то спынялася, то аднаўлялася, але так і не было завершана на працягу 20 гадоў. Бацька Юньдуаня, былы міністр пакаранняў Пань Энь, не дажыў да таго моманту, калі сад быў скончаны. Больш за тое, сам уладальнік саду збанкрутаваў, а нашчадкі захацелі прадаць яго дзецішча. Знайшліся гандляры, якія ахвотна выкупілі Юй-Юань па нізкай цане. Пазней сад быў уключаны ў склад Храма бажаства-заступніка горада. Частка Юй-Юань, вядомая як Унутраны Сад, была дабудавана ў 1709 годзе.
Плошча сада Юй-Юань складае каля 4 га. З XVI стагоддзя парк некалькі разоў перабудоўваўся. У сярэдзіне XIX стагоддзя «» выкарыстала сад як месца для падрыхтоўкі паўстання супраць . Юй-Юань быў моцна разбураны ў XIX стагоддзі падчас опіумных войнаў, а таксама пасля падаўлення паўстання тайпінаў у выніку нападу на Кітай аб’яднаных армій заходніх дзяржаў. Свой сучасны выгляд сад Юй-Юань набыў пасля рэстаўрацыі ў 1956 годзе.
Галерэя
Спасылкі Flickr-фатаграфіі, пазначаныя «yuyuangarden» Shanghai Yuyuan Garden from Seeraa International---See Real China for More Shanghai Cultural International Exchange Base. Yu Yuan [map]. Retrieved 2010.
Катэгорыя:Паркі Кітая Катэгорыя:Шанхай