Мячэць Сунцзян () — найстарэйшая мячэць у Шанхаі, КНР. Размешчана ў раёне Сунцзян.

Мячэць і мусульманская абшчына ў Сунцзяне былі заснаваны нашчадкамі . Будаўніцтва мячэці пачалося ў 1364—1367 гады, пад канец існавання імперыі Юань. Затым яна была перабудавана ў 1391 годзе ў часы імперыі Мін. Будынак перанёс некалькі рэканструкцый у перыяд імперыі Цын.

Урад Шанхая ўнёс мячэць Сунцзян у спіс помнікаў культуры пад яго асаблівай абаронай 26 жніўня 1908 года. У 1985 годзе мячэць была старанна адрамантаваная ў занесеная ў спіс асноўных помнікаў культуры. У 1989 годзе мячэць была зноў адкрыта для публікі.

Тэрыторыя мячэці складае 4900 м². У архітэктуры будынкаў спалучаюцца традыцыйныя арабскія і кітайскія матывы. Мячэць глядзіць фасадам на поўнач і складаецца з галоўнай залы, малітоўнай нішы, калідора, дзвюх залаў для пропаведзяў і ваннага пакою. Ва ўсходняй частцы мячэці размешчана вежа, дзе мусульмане могуць узнесці малітву, выкананая ў арабскім стылі з папярочнымі грабянямі і купальнымі дахамі. Малітоўная зала размешчана насупраць вежы ў заходняй частцы мячэці. Яна падзелена на заднюю і пярэднюю, якія прадстаўляюць архітэктуру часоў імперый Юань і Мін адпаведна.

Катэгорыя:Архітэктура Шанхая Катэгорыя:Мячэці Кітая