Ста́цыя — феадальная павіннасць сялян і мяшчан Вялікага Княства Літоўскага на ўтрыманне Вялікага князя і яго світы ў XIV — першай палове XVI стагоддзя. Мясцовыя назвы: ялаўшчына, вепраўшчына, баўкуноўшчына, каняўшчына, мезлева, спіжа, паборы.

Паходзіла ад старажытна-рускага палюддзя. Стацыя дастаўлялася князю ў час яго знаходжання на тэрыторыі той ці іншай абшчыны ў выглядзе натуры (мяса, збожжа, мука, мёд, сена, піва і інш.). Пазней стацыя была заменена зборам, незалежна ад прыезду князя (у Віленскім і Троцкім ваяводствах — у пачатку XVI стагоддзя).

«Устава на валокі» канчаткова вызначыла памеры стацыі: 1 ялавіца, 2 бараны з 30 валок, 1 курыца, 30 яек або 2,5 гроша з валокі.

Паступова ў другой палове XVII — пачатку XVIII стагоддзя натуральная форма змянілася на грашовую. У падняпроўскіх і падзвінскіх гарадах стацыя была адменена, а ў сельскіх абшчынах заменена іншымі зборамі.

Літаратура

Тимочко Н. О. Економічна історія України: Навч. посіб. — К.: КНЕУ, 2005. — 204 с. — ISBN 966-574-759-2.

Спасылкі Грузский Ю. Налоги и сборы Великого княжетсва Литовского // Финансы. Учёт. Аудит. — № 3, март 2014. — С. 43. Туржій О. Стація // Малий словник історії України

Катэгорыя:Падаткаабкладанне ў Вялікім Княстве Літоўскім