Зеляно́ўка (, ) — былы пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Недайскага сельсавета.
Да 17 мая 1979 года пасёлак уваходзіў у склад Глазаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 мая 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 16 (1606).. Скасаваны 17 снежня 1986 года, у сувязі з тым, што жыхары пасёлка перасяліліся ў іншыя населеныя пунктыРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881)..