Яўген Паўлавіч Веліхаў (; ) — савецкі і расійскі фізік-тэарэтык, грамадскі дзеяч. Доктар фізіка-матэматычных навук (1964), прафесар. Віцэ-прэзідэнт АН СССР (1978—1991) і РАН (1991—1996).

Акадэмік АН СССР (1974; член-карэспандэнт 1968). Герой Сацыялістычнай Працы (1985) і Герой Працы Расійскай Федэрацыі (2020) (адзін з двух людзей, удастоеных абодвух званняў). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1984), Дзяржаўнай прэміі СССР (1977) і Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (2002). Поўны кавалер ордэна «За заслугі перад Айчынай».

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання (1984—1989). Дырэктар (1989—1992), прэзідэнт (1992—2015), са снежня 2015 года — ганаровы прэзідэнт Нацыянальнага даследчага цэнтра «Курчатаўскі інстытут». Сакратар Грамадскай палаты РФ (2005—2014), старшыня Савета ІТЭР (2010—2012).

Спасылкі