Ісы́кскі курган () — помнік археалогіі ў Казахстане, частка некропаля жалезнага веку.
Курган месціцца на левым беразе горнай ракі Ісык за 53,5 км на ўсход ад Алматы, у заходняй частцы буйнога старажытнага пахавальнага комплекса з 45 курганаў. Дыяметр — 60 м, вышыня — 6 м.
У 1969 г. быў даследаваны казахскімі археолагамі на чале К. А. Акішава, якія выявілі на глыбіні 1,2 метра ад узроўня старажытнага гарызонту 2 сакскія пахаванні: цэнтральнае і бакавое (паўднёвае). Цэнтральнае было неаднаразова абрабавана. Бакавая камера з яловых бярвенняў утрымоўвала магільню V — IV стст. да н. э. На драўлянай падлозе ляжалі рэшткі сакскага воіна ў вопратцы, цалкам пакрытай залатымі пласцінамі. На галаву быў апрануты высокі востраканечны капялюш, упрыгожаная выявамі крылатых коней. Доўгі меч і кароткі кінжал складалі яго ўзбраенне. Разам з ваяром у магільню паклалі керамічныя пасудзіны, драўляныя падносы, каштоўныя посуд са срэбра і бронзы. Усяго было знойдзена болей за 4 000 залатых прадметаў.
Залатая браня пахаванага ўяўляла сабою катафракт. Форма адзення і спосаб пахавання дазваляюць выказаць здагадку, што ён з'яўляўся нашчадкам высакароднага сакскага правадыра. Пахаваны, элементы яго вопраткі і брані атрымалі мянушку «Залаты чалавек» (). Пасля 1991 г. знаходка стала разглядацца ў якасці сімвала незалежнага Казахстана.
Спасылкі Иссыкский курган — Казахстанская Энциклопедия Государственный историко-культурный заповедник-музей «Иссык»
Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты ў Казахстане Катэгорыя:Жалезны век