У красавіку 2023 года пачалося ўзброенае супрацьстаянне на тэрыторыі Судана паміж Узброенымі сіламі Судана (УСС) і ваенізаванай арганізацыяй «Сілы аператыўнай падтрымкі» (САП), якая сыходзіць сваімі каранямі да апалчэння Джанджавід. Баявыя дзеянні спачатку ахапілі сталіцу, а хутка і розныя іншыя часткі краіны. Сам канфлікт стаў следствам барацьбы за ўладу паміж Абдэлем аль-Бурханам і Махамедам Дагала, а таксама няўдалай спробы інтэграцыі САП у шэрагі арміі. Храналогія Красавік 15 красавіка — сутыкненні ахапілі Хартум (раёны Джабра, Кафуры і ШамбатFighting broke out in Sudan between national army and RSF militiamen , 15 April 2023), АмдурманAl-Arabiya correspondent: Clashes with heavy weapons between the army and the Rapid Support Forces in Omdurman, Эль-Генейну, Залінгеюمراسل العربية: قتال بين الجيش والدعم السريع في مدينة زالنجي في ولاية وسط دارفور #العربية_عاجل https://alarabiya.net, 15 April 2023, Эль-ФашырEyewitnesses in #Sudan’s North Darfur State say clashes have erupted between the army and paramilitary Rapid Support Forces (#RSF) in the capital el-Fasher., Мерове, Аль-АбейдSoudan: des tirs nourris à Khartoum, déploiement militaire à Omdurman, 15 April 2023 і Порт-СуданSudan's army and rival force clash, wider conflict feared 15 April 2023. Мяцежнікі захапілі шэраг важных аб’ектаў. Праз некалькі гадзін пасля пачатку сутыкненняў былі аддадзены загады аб эвакуацыі грамадзянскіх асоб, палітыкаў і супрацоўнікаў пасольстваў. Тэлекамунікацыйны правайдэр MTN адключыў інтэрнэт-паслугі па ўсёй краіне па загадзе суданскага рэгулятара тэлекамунікацый, а тэлеканал Sudan TB цалкам спыніў сваё вяшчанне. 16 красавіка — УСС адбілі ваенны лагер Меровеعناصر من الجيش ينشرون صورا لدخولهم قاعدة مروي العسكرية #السودان #العربية і бліжэйшую паветраную гаваньالسودان.. اشتباكات مسلحة بين الجيش وقوات الدعم السريع (لحظة بلحظة), 15 April 2023. У Ньяле САП узялі пад свой кантроль базу 16-й пяхотнай дывізіі і мясцовы аэрапорт. У Кабкабіі трое супрацоўнікаў Сусветнай харчовай праграмы былі забіты ў выніку перастрэлкі на ваеннай базе. Бакі, паводле прапановы ААН, дамовіліся прыпыніць баявыя дзеянні з 16:00 да 19:00 па мясцовым часе штодня для бяспечнага праходу ў выпадку неадкладных гуманітарных сітуацый. 17 красавіка — атрады САП уварваліся ў амдурманскія раёны Бейт Аль-Маль і Шарыя аз-Заім аль-АзхарыСБР Судана ворвались в район Бейт аль-Маль в городе Омдурман; у Твітэры Дагала заклікаў міжнародную супольнасць умяшацца ў канфлікт, сцвярджаючы, што яго войскі змагаюцца супраць «радыкальных ісламістаў». 18 красавіка — генерал Дагала заявіў, што яго ваенізаваныя фармаванні пагадзіліся на аднадзённае перамір’е, каб забяспечыць бяспечны праход грамадзянскіх асоб, у тым ліку параненых. Рашэнне было прынята пасля размовы з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам. УСС таксама пагадзіліся на 24-гадзіннае спыненне агню, якое пачалося ў 18:00 па мясцовым часе. 19 красавіка — УСС аднавілі поўны кантроль над аэрапортам Мерове; пачалася эвакуацыя замежных грамадзян. Першай краінай, якая вывезла сваіх суайчыннікаў (60 чалавек) з Судана, стала Японія; байцы Бурхана абвінавацілі праціўніка ў нападах на мірных жыхароў у Хартуме і іншых частках краіны, здзяйсненні актаў рабаванняў і падпалаў на рынку ў Хартум-Бахры, а таксама ў рабаваннях і нападах на людзей у Мерове. 20 красавіка — у бок Хартума накірваліся падмацаванні для войск САП, але сухапутныя часці УСС разам з авіяцыяй прыпынілі прасоўванне праціўніка. Прыхільнікі Дагала пасля цяжкіх баёў усталявалі кантроль над горадам Ньяла. Паведамлялася аб выбухах у Эль-Абейдзе, сталіцы штата Паўночны Кардафан; у Эль-Фашыры здзейснены напад на аўтамабіль, у якім знаходзіліся супрацоўнікі Нарвежскага савета па справах бежанцаў, пацярпелых няма. 21 красавіка — абвешчана трохдзённае перамір’е. Мерове цалкам перайшоў да войск Бурхана. 22 красавіка — у Хартуме сутычкі перакінуліся з цэнтра сталіцы на раёны Хілат-Хамад, Хаджалы і Аркавіт. Працягваўся вываз замежнікаў: дапамогу ў эвакуацыі аказалі войскі УСС. Па паветры «гарачую кропку» пакінулі брытанцы, амерыканцы, французы і кітайцы. Саудзіты арганізавалі вываз суайчыннікаў праз аэрапорт у г. Порт-Судан. Яны таксама дапамаглі з вывазам грамадзян іншых краін. Так, праз марскую гавань у Джыду на саудаўскіх караблях праведзена эвакуацыя 150 чалавек. 23 красавіка — паведамлялася амаль аб поўным адключэнні Інтэрнэту. Байцы САП заявілі, што яны захапілі прадпрыемства ВПК у раёне Масудыя на паўднёвым усходзе Хартума. У Амдурмане пад авіяналёт трапіла калона з французскімі грамадзянамі. Улады ФРГ пачынаюць аперацыю «Raus aus Khartum» па эвакуацыі суайчыннікаў з Судана. Пры садзейнічанні амерыканскіх вайскоўцаў (6 верталётаў , атрад «марскіх коцікаў» і спецпрызн сухапутных сіл) з пасольства ЗША вывезены 100 дыпламатаў і грамадзян краіны. Аперацыя была ўзгоднена з кіраўніцтвам САП. Урад Вялікабрытаніі таксама эвакуіраваў свой дыпламатычны персанал, а ўлады Ірландыі накіравалі самалёт з вайскоўцамі ў суправаджэнні для 150 суайчыннікаўDefence Forces to help evacuate Irish people from Sudan RTÉ News, 2023-04-23.Defence Forces team being deployed to Sudan to help evacuate Irish citizens The Irish Times, 2023-04-23.. Пазней у той жа дзень Міністэрства замежных спраў Францыі абвясціла, што яму ўдалося эвакуіраваць каля 100 чалавек розных нацыянальнасцяў з Судана па паветры. Аналагічныя мерапрыемствы па дапамозе ў вывазе грамадзян іншых краін правялі Італія, Іспанія і Іарданія. Замежнікаў яны пакінулі ў Джыбуці. Турцыя арганізавала вываз сваіх грамадзян на аўтобусах праз Вад-Медані. Сухапутным шляхам выратаваліся таксама 436 егіпцян. 24 красавіка — бакі дамовіліся аб спыненні агню на 72 гадзіны. Перамір’е павінна было пачацца з паўночы. Самалётамі эвакуяваны 77 грамадзян і дыпламатаў ПАР (пры падтрымцы паўднёваафрыканскіх і суданскіх вайскоўцаў). Таксама 52 жыхара Лівана былі вывезены ваеннымі караблямі Саудаўскай Аравіі ў Джыду. Паўднёвая Карэя ваенным транспартнікам вывезла 28 сваіх грамадзян разам з нявызначанай колькасцю грамадзян Японіі. Індыя для выратавання суайчыннікаў разгарнула аперацыю пад кодавай назвай «Kaveri», накіраваўшы для эвакуацыі два самалёты і карабель. 25 красавіка — аднавіліся баі за Эль-ГенейнуSporadic gunfire in Khartoum despite new truce. Урадавыя сілы захапілі горад Вад-Банда ў штаце Заходні Кардафан. Для падтрымкі эвакуацыі карабель ВМС Індыі INS Teg прыбыў у Порт-Судан. Самалёт C-130 ВПС Вялікабрытаніі здзейсніў першы рэйс па эвакуацыі брытанскіх грамадзян з Судана. 26 красавіка — прыхільнікі Дагала заявілі, што захапілі нафтаперапрацоўчы завод і электрастанцыю ў Гарыры. Паведамлялася аб новых баях у Заходнім Кардафане. У штаце Блакітны Ніл фіксаваліся міжабшчынныя сутыкненні. Міністэрства замежных спраў Шры-Ланкі абвясціла аб выратаванні першай групы грамадзян. У вывазе дапамогу аказалі Узброеныя Сілы Саудаўскай Аравіі. 27 красавіка — урадавыя сілы нанеслі авіяўдары па пазіцыях праціўніка вакол прэзідэнцкага палаца і ў Хартум-Бахры. З Судана вывезлі 180 грамадзян Канады (пакінулі краіну на канадскім ваенна-транспартным самалёце C-130) і 1300 грамадзян КНР (эвакуяваны на судне кітайскіх ВМС з Порт-Судана). 28 красавіка — як паведамілі байцы Дагала, яны захапілі аператыўную базу Хатаб, знішчыўшы пры гэтым 3 танкі і 9 машын. У Дарфуры адбыліся сутычкі паміж арабамі і масалітамі. Ваенныя транспартнікі вывезлі 75 грамадзян Нарвегіі. Таксама стала вядома, што шэсць грамадзян Беларусі, якія працавалі на суданскія кампаніі па прыватных кантрактах, выехалі праз сухапутную мяжу з ЕгіптамМИД: из Судана эвакуированы 6 белорусских граждан, 10 белорусов остаются в Хартуме, они в безопасности. На авіябазе Вадзі-Саідна абстраляны турэцкі эвакуацыйны самалёт. 29 красавіка — на саудаўскіх караблях Судан пакінулі 40 расіянОколо 40 россиян эвакуировались из Судана в Саудовскую Аравию. 30 красавіка — прыхільнікі Дагала нанеслі авіяўдар па . УСС абвясцілі буйную аперацыю ў сталіцы з удзелам авіяцыі і цяжкай артылерыі. Варагуючыя сілы абвясцілі аб падаўжэнні рэжыму спынення агню яшчэ на 72 гадзіны.

Май 1 мая — прадстаўнікі арміі генерала Бурхана паведамілі, што адбілі шэраг удараў праціўніка ў розных частках краіны, у тым ліку наступленні з заходніх рэгіёнаў, уздоўж паўночна-заходняй мяжы і з Эль-Багіра ў Джэбель-Аўлію. Адбыліся сутыкненні ў прыгарадзе Хартума Аль-Джэрыф. 2 мая — стала вядома, што самалётам з краіны вывезлі 36 грамадзян Аўстраліі. Сілы аператыўнай падтрымкі ў другі раз аднавілі кантроль над горадам Эль-Генейна, а таксама вярнулі частку зямель, якія яны раней страцілі. 3 мая — сілы Дагала заявілі, што над Хартумам збілі варожы МіГ. У ходзе сутыкненняў загінула Азія Абдэль Маджыд, першая суданская актрыса тэатра أفريقيا. "الخرطوم .. مقتل أرملة الشاعر محمد الفيتوري فنانة". У Дарфуры разрабаваны шэсць грузавікоў Сусветнай харчовай праграмы. 4 мая — пачало дзейнічаць чарговае перамір’е тэрмінам на тыдзень. Працягваліся баі ў Хартуме і Амдурмане. 6 мая — бакі сустрэліся на перамовах у саудаўскай Джыдзе. Турэцкі ўрад, пасля абстрэлу машыны сваяго пасла, абвясціў, што дыпмісія краіны ў Хартуме будзе перанесена ў Порт-Судан. 7 мая — стала вядома аб прымусовай рэпатрыяцыі эрытрэйскіх бежанцаў. 8 мая — на фоне канфлікту паведамлялася, што краіну захліснула ўспышка туберкулёзу. Зафіксаваны баі ў Хартум-Бахры ў раёне Шамабат, дзе размешчана армейская база. 9 мая — паўстанцы абвінавацілі авіяцыю праціўніка ў разбурэнні Старага Рэспубліканскага палаца. Байцы Бурхана адмаўлялі гэта. 10 мая — жыхары Амдурмана заявілі, што ў грабніцу Махдзі трапілі снарады, а на лівійскім базары адбыліся масавыя рабаванні. 11 мая — Савет ААН па правах чалавека прыняў дакумент, накіраваны на ўзмацненне маніторынгу парушэнняў падчас канфлікту ў Судане, нягледзячы на супраціў суданскага ўрада. Ён таксама заклікаў пакласці канец гвалту і пашырыць мандат эксперта ААН па Судану, уключыўшы ў яго маніторынг злоўжыванняў, «якія вынікаюць непасрэдна з бягучага канфлікту». 18 членаў прагаласавалі за рэзалюцыю, 15 прагаласавалі супраць і 14 устрымаліся. У ЮНІСЕФ паведамілі, што ў Хартуме згарэла фабрыка па вытворчасці прадуктаў харчавання для недаядаючых дзяцей. Падчас перамоваў у Джыдзе варагуючыя фракцыі падпісалі пагадненне, якое дазваляла бяспечны праход людзям з зоны баявых дзеянняў. Аднак дамоўленасці аб перамір’і не было. 12 мая — у Эль-Генейне зноў успыхнулі баі, у выніку якіх загінула 77 чалавек. Упраўленне грамадзянскай авіяцыі Судана працягнула закрыццё паветранай прасторы краіны для ўсіх рэйсаў да 31-га чысла, акрамя гуманітарных і эвакуацыйных. 13 мая — бакі абмяняліся абвінавачваннямі ў нападзе на царкву ў Амдурмане, у выніку якога пацярпелі пяць чалавек, уключаючы святара. 14 мая — Бурхан загадаў замарозіць банкаўскія рахункі САП. Улады Емена эвакуіравалі 392 суайчыннікаў. Двума рэйсамі вывезены 197 грамадзян у партовы горад Адэн, а астатнія 195 чалавек — у кантраляваную хусітамі сталіцу Сану. Суданскае тэлебачанне аднавіла спадарожнікавае вяшчанне пасля тыднёвага перапынку. 15 мая — шпіталь Шарк-эль-Ніл у Хартуме пацярпеў ад авіяўдару. Пасольства Самалі было разрабавана баевікамі Дагала. 17 мая — паведамлялася аб сутчках у генейнскіх раёнах Эль-Бухейра, Эль-Савра, Эль-Тадамон, Эль-Маджліс і Эль-Мадарыс. 20 мая — адбыліся сутыкненні каля галоўнага рынку Ньялы, недалёка ад штаба арміі. Пасольства Катара ў Хартуме было разрабавана. У Джыдзе фракцыі канфлікту дамовіліся аб тыднёвым спыненні агню, пачынаючы з 21:45. 21 мая — у сталіцы байцы Дагала распачалі рух да галоўнай авіябазы праціўніка ў Вадзі-Саідна, на поўнач ад горада. Атрады САП прыкладна на 20 грузавіках спрабавалі перасекчы мост праз Ніл, каб дабрацца да паветранай гавані, але былі сустрэты цяжкай артылерыяй арміі Бурхана. Паведамлялася таксама аб авіяўдарах у Амдурмане. 22 мая — паведамлялася аб баях вакол ваеннага шпіталя Алія ў Амдурмане і на поўдзень ад горада, недалёка ад мяжы са штатам Белы Ніл, вакол невялікага аэрапорта.