Ка́шынскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Цвярской вобласці Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Кашын.
Геаграфія Кашынскі раён мяжуе з Кесавагорскім, Бежацкім, Рамешкаўскім, Кімрскім і Калязінскім, а таксама з Яраслаўскай вобласцю на ўсходзе. Плошча раёна складае 2010 км².
Гісторыя Кашынскі раён быў утвораны 12 ліпеня 1929 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР у складзе Маскоўскай вобласці. 29 студзеня 1935 года быў перададзены ў склад Калінінскай вобласці, як на той час называлася Цвярская вобласць. 20 красавіка 2018 года раён быў рэарганізаваны ў гарадскую акругу.
Спасылкі
Сайт раённай адміністрацыі
Катэгорыя:Раёны Цвярской вобласці