Удомельскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Цвярской вобласці Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Удомля.

Геаграфія Удомельскі раён мяжуе з Балагоўскім, Вышневалоцкім, Максаціхінскім і Лясным раёнамі, а таксама з Наўгародскай вобласцю на поўначы. Плошча раёна складае 2476,26 км².

Гісторыя Удомельскі раён быў утвораны 12 ліпеня 1929 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР у складзе Маскоўскай вобласці. 29 студзеня 1935 года быў перададзены ў склад Калінінскай вобласці, як на той час называлася Цвярская вобласць. У 2015 годзе раён быў рэарганізаваны ў гарадскую акругу.

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі

Катэгорыя:Раёны Цвярской вобласці