Іван Іванавіч Грыгаровіч (, , Расійская імперыя — ) — археолаг, гісторык, археограф, святар, збіральнік рукапісаў па гісторыі Беларусі. Належаў да «старабеларускага» гістарычнага напрамкуЯ. І. Трещенок.Дзве беларускія нацыянальныя ідэі (каталіцкі нацыянал-сепаратызм і праваслаўная нацыянальная ідэя).. Бацька расійскага гісторыка і бібліёграфа Мікалая Іванавіча Грыгаровіча.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1792 годзе ў горадзе Прапойск Магілёўскай губерні (цяпер — горад Слаўгарад Магілёўскай вобласці Беларусі)Гісторыя Слаўгарадскага раёна . У 1811 годзе скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю. У 1811—1815 гадах выкладаў у Магілёўскім духоўным вучылішчы. У 1819 годзе І. І. Грыгаровіч са ступенню кандыдата скончыў Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэміюВыпускнікі Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі., затым знаходзіўся на пасадзе рэктара вучылішчаў у Віцебску і Гомелі, пазней — служыў прыдворным протаіерэем. З 1837 года быў сябрам археаграфічнай камісіі, у 1839 годзе быў прызначаны галоўным рэдактарам выдаваных камісіяй «Актаў гістарычных» і «Актаў Археаграфічнай экспедыцыі».
Пры ідэйнай падтрымцы і за грошы М. Румянцава выдаў першы беларускі археаграфічны зборнік крыніц — «Беларускі архіў старажытных грамат» (ч.1, Масква 1824; ч. 2-я знойдзена ў рукапісным стане ў 1958 годзе).
У сваёй дзейнасці І. Грыгаровіч меў выразныя патрыятычныя матывы. Пасля публікацыі «Беларускага архіва…» у 1824 г. ён пісаў у лісце брату: «Няхай жа і наша святая беларуская зямля не зусім знікне з твару зямлі: але няхай ведае свет, што былі часы, калі яна была больш слаўнай і больш дабрадзейнай, чым цяпер». Выкарыстанне ў назве кнігі слова "беларускі" спрыяла станаўленню самастойнай навуковай галіны – беларусістыкі. Выданне «Беларускага архіва...» было важным археаграфічным дасягненнем, на яго звярнулі ўвагу многія тагачасныя інтэлектуалы.
Публікацыя “Беларускага архіва…” была важнай вяхой у пашырэнні філалагічнай дыскусіі, у 1825--1828 гг. яна выклікала абмеркаванне мовы надрукаваных дакументаў у польскім часопісе «Варшаўскі дзённік» (Dziennik Warszawski), французскім «Бюлетэні гістарычных навук, антычнасці, філалогіі» (Bulletin des sciences historiques, antiquités, philologie) і расійскім часопісе гісторыі, археалогіі і параўнальных касцюмаў «Русский зритель». У 1995 г. публікацыю гэтага зборніка брытанскі даследчык Д. Сондэрс назваў «расійскім адкрыццём Беларусі».
Асноўная праца, выдадзеная І. І. Грыгаровічам па беларускай гісторыі і археаграфіі — 5-томныя «Акты, относящиеся к истории Западной России…» ( СПб, 1843-53), у якіх сабраны ўнікальныя дакументы па гісторыі Беларусі, Літвы і Украіны XIV—XVII стагоддзяў. Быў таксама аўтарам духоўнай літаратуры, напісаў «Исторические сведения о жизни Святого Митрофания» (СПб, 1832).
Праца Белорусский архив древних грамот. — М., 1824. Исторические сведения о жизни святого Митрофана. — СПб., 1832. Переписка пап с российскими государями в XVI в. — СПб., 1834. Акты, относящиеся к истории Западной России, собранные и изданные Археографической комиссией. В 5 т. Т.5. 1633—1699. 1853. Сочинения духовного содержания. СПб., 1862. Собрание сочинений Георгия Конисского. СПб., 1835.
Літаратура Суднік М. Збіральнік беларускай старажытнасці // «Беларусь», 1945, № 11-12 Иконников В. С.'' Опыт русской историографии, т. 1-2. — Киев, 1891—1908.
Спасылкі Біяграфія ў Рускім біяграфічным слоўніку
Катэгорыя:Гісторыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Святары Рускай праваслаўнай царквы