Ігнацы Каятан Прозар (нар. каля 1770 г.) — памешчык, генерал-маёр Ковенскага павета ў паўстанні Касцюшкі, капітан нацыянальнай кавалерыі, шляхціч роду Прозараў уласнага гербу.
Сын Юзафа, ваяводы віцебскага, і яго першай жонкі Феліцыяны Неміровіч-Шчыт, дачкі кашталяна мсціслаўскага Юзафа, брат Караля.
Быў жанаты з Анэляй, народжанай Аскірка, меў дачку Карнэлю і сыноў: Генрыка і Маўрыцыя.
Быў удзельнікам змовы ў Коўне, якая рыхтавала выбух паўстання Касцюшкі.
Літаратура Ignacy Kajetan Prozor, w: Polski Słownik Biograficzny, t. XXVIII, s. 531. Marek J. Minakowski, Ci wielcy Polacy to nasza rodzina, wyd. 3, Dr Minakowski Publikacje Elektroniczne, Kraków 2008, ISBN 83-918058-5-9.
Спасылкі
Катэгорыя:Прозары