Маўрыцый Эдуардавіч Прозар (; , Вільня — 10 мая 1928, Сім'е, Францыя) — расійскі дыпламат.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Прозараў уласнага герба. Сын Эдварда Прозара і Марыі з Залеўскіх.
Не зусім абгрунтавана прэтэндаваў на графскі тытул. Дыпламат. У 1892—1895 гадах чыноўнік па адмысловых даручэннях пры міністры замежных спраў, у 1896—1897 гадах малодшы (другі) саветнік Міністэрства замежных спраў. Быў генеральным консулам у Вене і Жэневе.
У 1903 годзе — міністр-рэзідэнт у Веймары. У 1905—1909 гадах пасланец Расіі ў Бразіліі і Аргенцінскай РэспубліцыПаслы Расіі і СССР у Аргенцінскай Рэспубліцы. Сябраваў з бразільскім пісьменнікам і дыпламатам .
Прозарам былі ўсталяваны першыя дыпламатычныя адносіны паміж Расіяй і Парагваем. У 1909 годзе ён уручыў даверчыя граматы прэзідэнту Парагвая Рэспубліка Парагвай. У студзені 1909 года ім былі таксама ўсталяваны прамыя дыпламатычныя адносіны з ЧыліМ. Ю. Брагин. Господинъ Президентъ, Великий и добрый Приятель! .
Аўтар некалькіх брашур па дыпламатычнай частцы. Быў знакам з Д. С. Меражкоўскім, творы якога перакладаў на французскую мову. У 1903 годзе ў Парыжы Прозар выпусціў перакладзеную ім на французскую мову кнігу Меражкоўскага «Талстой і Дастаеўскі». Знаўца творчасці Ібсена, перакладчык ягоных п’ес на французскую мову.
Сачыненні Прозор М. Характер Ибсеновских драм. (По поводу маленького Эльфа) // Северный вестник. 1895. № 6. С. 31-40 Русские эмигранты в Бразилии: Донесение посланника в Рио-де-Жанейро. // Министерство иностранных дел. Сборник консульских донесений. [Выпуски 1-6]. — С.-Петербург : Товарищество Художественной Печати, 1905. -Выпуск 2. — С. 85 — 92. — В донесении рассказывается об истории переселения русских эмигрантов в Бразилию, о роде их занятий. В заключении упомянуто о двух основавшихся в Бразилии колониях русско-подданных поселенцев, из числа наиболее благоустроенных и процветающих, — «Марианна Пименталь» и «Барон де-Триумф».
Крыніцы
Спасылкі
Таубе М. А. «Зарницы»: Воспоминания о трагической судьбе предреволюционной России (1900—1917). — М.: РОССПЭН, 2007.
Катэгорыя:Дыпламаты Расійскай імперыі Катэгорыя:Перакладчыкі на французскую мову Маўрыкій Эдуардавіч