Дыкастэрыя па міжрэлігійным дыялогу (), былы Папскі савет па міжрэлігійным дыялогу () — адна з 16 дыкастэрый Рымскай курыі. Савет быў заснаваны Папам Рымскім Паўлам VI 19 мая 1964 года як Сакратарыят па справах нехрысціян, а пазней, 28 чэрвеня 1988 года, перайменаваны ў Папскі савет па міжрэлігійным дыялогу Папам Янам Паўлам II. 5 чэрвеня 2022 года, у сувязі з набыццём моцы апостальскай канстытуцыі «Praedicate Evangelium» Папскі Савет быў ператвораны ў дыкастэрыю, на чале з прэфектам.
Структура Дыкастэрыя складаецца з органа прыняцця рашэнняў, кансультатыўнага органа і выканаўчага органа.
Старшыні Папскага савета па міжрэлігійным дыялогу кардынал Паала Марэла — (19 мая 1964 — 26 лютага 1973); кардынал Серджа Піньедолі — (6 сакавіка 1973 — 15 чэрвеня 1980); Жан Жадо — (27 чэрвеня 1980 — 8 красавіка 1984); кардынал Фрэнсіс Арынзэ — (8 красавіка 1984 — 1 кастрычніка 2002); Майкл Фіцджэральд — (1 кастрычніка 2002 — 15 лютага 2006 — кардынал з 5 кастрычніка 2019 года); кардынал Поль Пупар — (11 сакавіка 2006 — 1 верасня 2007); кардынал Жан-Луі Таран — (1 верасня 2007 — 5 ліпеня 2018); кардынал Мігель Анхель Аюсо Гіксот — (25 мая 2019 — 5 чэрвеня 2022).
Прэфекты Дыкастэрыі па міжрэлігійным дыялогу кардынал Мігель Анхель Аюсо Гіксот — (5 чэрвеня 2022 — па цяперашні час).
Спасылкі Афіцыйная гісторыя Папскага савета па міжрэлігійным дыялогу Афіцыйны вэб-сайт Ватыкана Giga-Catholic Information Каталіцкая іерархія каментарыі
Катэгорыя:Рымская курыя