Ірына Яцушкевіч (нар. , в. Альшаны, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь) — беларуская футбалістка, паўабаронца. Скончыла фізіка-матэматычны факультэт Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (спецыяльнасць «Матэматыка і інфарматыка»).
Клубная кар’ера Футболам захапілася яшчэ ў школе, выходзячы на поле з хлапчукамі. Гуляла ў школьнай камандзе і ездзіла на спаборніцтвы пад кіраўніцтвам настаўніка фізкультуры Уладзіміра Іванавіча Кудласевіча. Пазнее пераехала ў Брэст і паступіла ў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт на фізіка-матэматычны факультэт. Там яе заўважыла трэнер Таццяна Вуглініца і прапанавала выступаць за вобласць і ўзначаліць каманду дзяўчын.
Крыніцы
Спасылкі Ирина Яцушкевич Ирина Яцушкевич -капитан женской команды по футболу «БУТЦОР» родом из аг. Ольшаны
Катэгорыя:Футбалісткі Беларусі Катэгорыя:Ігракі ЖФК Дынама-Брэст Катэгорыя:Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна