Сюэ Юйцюнь ( ; 2 лістапада 1931, Усі — 29 чэрвеня 2021, Шанхай) — кітайскі гідрагеолаг, прафесар Нанкінскага ўніверсітэта, акадэмік Кітайскай акадэміі навук.

Біяграфія У 1949 годзе паступіў у Таншаньскі тэхналагічны інстытут (цяпер Паўднёва-заходні універсітэт Цзяатун). Пасля заканчэння ў 1952 годзе пачаў працаваць у Нанкінскім універсітэце ў якасці асістэнта. У 1955 годзе паступіў у Чанчуньскі Інстытут геалогіі (цяпер Цзіліньскі ўніверсітэт). Быў запрошаным навукоўцам у Арызонскім універсітэце з 1982 па 1984 год.

Навуковыя інтарэсы Сюэ Юйцюнь займаўся праблемамі гідрагеалогіі, а менавіта мадэляваннем грунтавых вод, распаўсюджваннем цяпла і забруджвання ў , метадамі колькаснага мадэлявання, засаленнем вады і прасяданнем грунту.

Прэміі і ўзнагароды

1999 — акадэмік Кітайскай акадэміі навук.

Спасылкі

Катэгорыя:Геолагі Кітая Катэгорыя:Гідрагеолагі Катэгорыя:Вучоныя Кітая Катэгорыя:Акадэмікі Кітайскай акадэміі навук