Чжан Лян’ін (), больш вядомая як Джэйн Чжан (, 11 кастрычніка 1984, Чэнду) — кітайская поп-. Вядомасць атрымала ў 2005 годзе на кітайскім тэлевізійным музычным конкурсе . На працягу конкурсу яна выконвала песні як на кітайскай, так і на англійскай і іспанскай мовах.

Джэйн Чжан вядомая сваёй моцнай і адпрацаванай вакальнай тэхнікай, за што яе параўноўваюць з Мэраяй Кэры, Крысцінай Агілерай і . Яе чымсьці нагадвае спевы дэльфінаў, за што сама Чжан атрымала на радзіме мянушку «прынцэса-дэльфін».

Біяграфія

Дзяцінства і юнацтва Джэйн Чжан нарадзілася 11 кастрычніка 1984 года ў Чэнду, правінцыя Сычуань. Яе бацька працаваў кіроўцам у буйной транспартнай кампаніі, а маці была прадаўцом. Калі Джэйн было 13 гадоў, яе бацькі развяліся, а праз два гады памёр бацька. Гэта прымусіла яе шукаць працу акрамя школы, і Джэйн пачала спяваць у бліжэйшым пабе.

Падчас працы ў пабе Джэйн эксперыментавала з рознымі музычнымі стылямі і развівала густ да такіх заходніх поп-зорак, як Мэрая Кэры і Крысціна Агілера. Не маючы магчымасці дазволіць сабе музычныя прыналежнасці, яна часта займала ў аднакласнікаў плэеры і навушнікі, а таксама прапускала абеды, каб на зэканомленыя грошы купіць касеты. Пасля школы Джэйн вучылася ў Сычуаньскім універсітэце на факультэце замежных моў; пазней яна кінула яго, каб удзельнічаць у конкурсе .

Super Girl 2005 У 2005 годзе Джэйн Чжан праслухоўвалася для ўдзелу ў Нацыянальным конкурсе Super Girl, кітайскім аналагу медыя-франшызы Idol, толькі для выключна жанчын-канкурсантак. Яна прайшла адбор у родным Чэнду і трапіла ў лік канкурсантаў Нацыянальнага конкурсу разам з і .

Выступленне Джэйн прынесла маладой зорцы шмат прыхільнікаў, якія называлі сябе «Лян Фэн» (Лян), аб’яднаўшы ў гэтай фразе кітайскае вымаўленне імя Лян’ін і англійскае слова fan (прыхільнік). У выніку, за Джэйн Чжан прагаласавала 1.3 млн чалавек. Яна заняла трэцяе месца, саступіўшы і .

Далейшая кар’ера Дэбютны поўнафарматны альбом Джэйн пад назвай «The One» быў выпушчаны 11 кастрычніка 2006 года, у яе 22-і дзень нараджэння. Альбом складаецца з 10 кампазіцый, 3 з якіх выкананы на англійскай мове. Яна таксама запісвала мноства кампазіцый для кінафільмаў і серыялаў, якія пасля ўзначальвалі кітайскія чарты. Песня «Only for Love», запісаная разам са знакамітым кітайскім піяністам , была ўдастоена 2006 года ў намінацыі «Лепшая песня».

2 жніўня 2007 года быў выпушчаны другі альбом Джэйн Чжан, які атрымаў назву «Update». Каментуючы назву альбома, Джэйн патлумачыла яго як наступны і больш якасны этап пасля «The One». «Update» «падарваў» кітайскую поп-сцэну сваім камбінаваннем элементаў R&B і джаза. 8 снежня 2007 года Джэйн выступіла ў родным Чэнду, выконваючы лепшыя хіты з першага і другога альбома, а таксама яшчэ не выпушчанага EP «Dear Jane». Яна таксама запісала промапесню «I Love this City».

У студзені 2009 года выйшаў яе трэці альбом «Jane@Music». У маі таго ж года Джэйн з’явілася на ў ЗША.

«Believe in Jane», чацвёрты поўнафарматны альбом Чжан, быў выпушчаны ў лютым 2010 года. Яна таксама выступіла на першым штогадовым кітайскім кінафестывалі ў Нью-Ёрку, дзе была прызнала самай папулярнай кітайскай выканаўцай. Пазней яна прадстаўляла Кітай на 7 фестывалі песні ў Карэі. У жніўні таго ж года яна правяла гастрольны тур па такіх гарадах, як Пекін, Шанхай, Чэнду і Цяньцзінь.

Дыскаграфія

Альбомы

The One (2006) Update (2007) Jane@Music (2009) Believe in Jane (2010) Reform (2011) The Seventh Sense (2014) Past Progressive (2019)

Міні-альбомы

Jane, Love (2006) Dear Jane (2007) Grateful (2013)

Сінглы ГодСінглНайвышэйшыя пазіцыіChinese Music ChartGlobal Chinese Music Chart9+2 Music Pioneer Chart98.8 FM Malaysia Chart2006«光芒»1 (7)3 (5)6 (7) -«梦想»3 (4)10 (6) - -«这该死的爱» - -6 (7) -«如果爱下去» - -5 (6) -2007«身体语言» - -15 (7) -«我们说好的»1 (13)5 (7)4 (9) -«Dream Party»1 (7)3 (7) - -«我走以后» -10 (2)19 (1) -2008«Dear Jane» - -7 (4) -«围城»1 (2)4 (3) - -2009«那不会是爱吧»1 (12)7 (4)1 (7)14 (4)«孩子的眼睛»1 (10)7 (5)12 (5) -Сінглы #16-1-

Спасылкі

Катэгорыя:Выканаўцы Universal Music Group Катэгорыя:Сапрана Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Выканаўцы Sony Music