Уладзі́мір Уладзі́міравіч Кары́зна () — беларускі кампазітар.

Біяграфія Нарадзіўся 30 верасня 1962 года ў г. п. Опса Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.

Пасля школы скончыў музычнае вучылішча, служыў у войску.

У 1990 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па спецыяльнасці «кампазіцыя» прафесара Яўгена Глебава. Член Беларускага саюза кампазітараў з 1991 года.

Працаваў у 1995—1997 гадах на Беларускім тэлебачанні, у 1998—1999 гадах на кінастудыі «Беларусьфільм». З 2005 года працуе мастацкім кіраўніком творчага аб’яднання «Прэм’ера» Вышэйшага дзяржаўнага каледжу сувязі.

Творчасць Працуе ў розных музычных жанрах. Напісаў харавыя цыклі на вершы Максіма Багдановіча і Уладзіміра Карызны-старэйшага, сімфанічныя паэмы, інструментальныя і эстрадныя п’есы, апрацоўкі беларускіх народных песняў, творы для дзяцей, песні.

Прэміі і ўзнагароды Лаўрэат рэспубліканскіх конкурсаў патрыятычнай песні 1989, 1990 гг. II прэмія і ганаровы прыз Федэрацыі прафсаюзаў беларускай на II рэспубліканскім конкурсе ваенна-патрыятычнай песні 1995 года. Пераможца рэспубліканскага конкурсу песняў, прысвечаных горада Мінска (1999) Аўтар песні-пераможцы на Усерасійскім конкурсе салдацкай песні ў намінацыі «Песні сучасных аўтараў» (2002) Уладальнік дыплому і спецпрыза «Найлепшая песня X Рэспубліканскага конкурсу маладых эстрадных выканаўцаў „Белазаўскі акорд“» (2011) Граматы Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі

Сям’я Жанаты, жонка Святлана — піяністка. Старэйшая дачка Анастасія — скрыпачка, сын Іван — віяланчэліст.

Крыніцы

Спасылкі Біяграфія на старонцы Беларускага саюза кампазітараў Біяграфія на старонцы Беларускай дзяржаўнай філармоніі Творы Уладзіміра Карызны ў электронным каталогу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Катэгорыя:Кампазітары Беларусі