«Дон Ку, сын Зо́ра» () — амерыканскі прыгодніцкі фільм 1925 года, пастаўлены рэжысёрам Дональдам Крыспам.

Сюжэт Гісторыя пра дона Сезара Вега, сына таго самага Зора, і яго прыгоды ў Мадрыдзе, куды ён, як і бацька, паехаў вучыцца. Хоць фільм і задуманы як працяг нашумелага «Знака Зора», сам Зора з’яўляецца толькі ў самым канцы, ды і тое ненадоўга. Да таго ж маскіроўка яму ўжо не патрэбна, бо ўсе даўно ведаюць, хто хаваецца пад маскай.

Акцёрскі склад Дуглас Фэрбенкс — дон Сезар Вега / Зора Мэры Астар — Далорэс дэ Муро Джэк Мак-Дональд — генерал дэ Муро Дональд Крысп — дон Себасцьян Стэла дэ Ленці — каралева Уорнер Оўлэнд — эрцгерцаг Джын Хершалт — дон Фабрыка Альберт Мак-Куоры — палкоўнік Матсада Лоці Пікфард — Лола Чарлз Стывенс — Рабледа Энрыке Акоста — Рамон

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы ЗША 1925 года Катэгорыя:Нямыя фільмы ЗША Катэгорыя:Чорна-белыя фільмы ЗША Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы пра Зора