Зейн аль-Абідзін Мухамад Хусейн (; нар. 12 сакавіка 1971), больш вядомы як Абу Зубайда () — саудаўска-палесцінскі вязень сакрэтных турмаў ЦРУ, затрыманы па падазрэнні ў тэрарыстычнай дзейнасці.

Паланенне мужчыны адбылося ў сакавіку 2002 года ў Пакістане. Улады ЗША меркавалі, што Абу Зубайда быў высокапастаўленым членам Аль-Каіды. Наступны час ён знаходзіўся пад вартай на таемных аб’ектах ЦРУ, у тым ліку ў Польшчы. Потым пераведзены ў турму Гуантанама.

У зняволенні вязень пацярпеў ад прымянення «пашыраных метадаў допыту», г. зн. катаванняў. Сярод злоўжыванняў былі катаванне вадой (83 выпадка), прымусовае агаленне, пазбаўленне сну, заключэнне ў маленькія цёмныя скрыні, пазбаўленне цвёрдай ежы, стрэсавыя палажэнні і збіццё. У 2005 годзе супрацоўнікі амерыканскіх спецслужбаў знішчылі відэазапісы допытаў з Абу Зубайдай.

Катэгорыя:Затрыманыя прывіды Катэгорыя:Члены Аль-Каіды