Тадэвуш Гжэгаж Удальрык Чудоўскі (; 5 ліпеня 1824—1863) — адзін кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў на Магілёўшчыне.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Чудоўскіх. Сын Тадэвуша Міхайлавіча Чудоўскага, чэрыкаўскага павятовага маршалка, і Юстыны Іванаўны з Галынскіх. Нарадзіўся 5 ліпеня 1824 г., паводле мемуараў Якуба Гейштара — у бацькоўскім маёнтку Нізкі. Ахрышчаны спачатку адной вадой у Вародзькаве. Хрост быў закончаны ў Маляцічах.

Вучыўся ў Віленскім дваранскім інстытуце, які скончыў у 1841 года разам з Гейштарам. Праз год паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта, які пакінуў у 1846 г. Разам з ім вучыліся Гейштар, Аляксандр Аскерка і знакаміты рэвалюцыянер Зыгмунт Серакоўскі. У 1848 г. Чудоўскі зноў на радзіме, тут ён быў прызначаны ганаровым наглядчыкам вучылішчаў Мсціслаўскага павета. Потым, з 1850 па 1855 гг., быў чэрыкаўскім павятовым суддзёй, аб чым сведчаць «Магілёўскія памятныя кніжкі» за гэтыя гады. Але ён пакінуў службу па прычыне хваробы.

У 1857 г. Чудоўскі зноў прызначаны ганаровым наглядчыкам Мсціслаўскага дваранскага павятовага вучылішча з абавязкам уносіць штогод на патрэбы гэтай установы па 150 рублёў.

У гэты час Чудоўскі ліставаўся з Адамам Кіркорам, які плануе выданне «Віленскага літаратурнага весніка». У сваім лісце ён прапануе карэспандэнтам гэтага выдання ксяндза Кеўліча, а таксама піша:

Чудоўскі таксама прасіў прыслаць рэкамендацыйнае пісьмо ў Санкт-Пецярбург да знакамітага літаратара Фадзея Булгарына, спадзяваўся, што ўплывовы зямляк дапаможа ў сталічных клопатах.

Чудоўскі быў частым госцем у Горках, дзе знаходзіўся земляробчы інстытут. Колішні яго студэнт, а потым краязнавец Ф. Сурын піша ў сваіх «Горацкіх успамінах»:

Сурын апісвае Чудоўскага эксцэнтрыкам і ідэалістам, які свята верыў у сваю адметную місію.

Чудоўскі дапамог адкрыць у Горках падпольную народную школу, дзе навучанне вялося паводле беларускіх кніг, друкаваных лацінкай. Падтрымліваў здольную моладзь таксама і матэрыяльна, не шкадуючы на гэта ўласных сродкаў. Напрыклад, за яго кошт вучыўся ў інстытуце зямляк з Чэрыкаўскага павета Станіслаў Віскоўскі, які ў 1863 г. стаў адным з кіраўнікоў паўстання горацкіх студэнтаў.

Чудоўскі, які вітаў адмену прыгоннага права ў 1861 годзе, задоўга да гэтага даў сваім сялянам волю.

Паўстанне 1863—1864 гадоў Роля Чудоўскага ў падрыхтоўцы паўстання на Магілёўшчыне была вельмі значнай. Удзельнік паўстання З. Міткевіч на допытах паказваў:

З Вільні Міткевіч прывёз Чудоўскаму два пакеты, у якіх былі рэвалюцыйныя паперы. Вельмі інфармаваны расійскі генерал , які хутка пасля падаўлення паўстання напісаў апісанне падзеі 1863 г., лічыў Чудоўскага галоўным арганізатарам магілёўскага паўстання. Ратч паведамляў, што Чудоўскі раздаваў мандаты на рэвалюцыйныя пасады па паветах. У прыватнасці, ад яго ў сакавіку 1863 г. атрымаў свой мандат на начальніка Горак Віскоўскі.

Узброенае паўстанне на Магілёўшчыне планавалася на 23—24 красавіка 1863 года. Вайсковым начальнікам (ваяводам) быў прызначаны Людвік Звяждоўскі (псеўданім «Тапор»), які служыў тады ў Маскве, у штабе грэнадзёрскага корпуса. У ноч на 24 красавіка з дапамогай студэнтаў, якімі кіраваў Станіслаў Віскоўскі, Тапор-Звяждоўскі захапіў Горкі. Потым яго атрад, які павялічыўся за кошт студэнтаў, накіраваўся ў Чэрыкаўскі павет.

На Чэрыкаўшчыне фарміраваў атрад паручнік Ян Жукоўскі (Каса). Паводле дыспазіцыі, ён павінен быў захапіць гарматы ў Крычаве, але ўлады даведаліся пра гэты планы. Паўстанцкі атрад быў рассеяны. З рэшткамі Жукоўскі накіраваўся ў Краснае насустрач Звяждоўскаму. З Жукоўскім быў і ўладальнік Краснага Чудоўскі. У ваколіцах Краснага інсургенты правялі безвыніковую агітацыю сярод сялян з мэтай далучыць іх да паўстання.

Сітуацыя для паўстанцаў склалася адчайная. Звяждоўскі з маёнтка Чудоўскага накіраваўся праз увесь Чэрыкаўскі павет на захад і пераправіўся праз Проню, спаліўшы за сабой паромную пераправу. 30 красавіка ён распусціў сваё войска. Значная частка паўстанцаў здалася ўладам у Прапойску, частку вылавілі па лясах сяляне. Чудоўскі ж адбіўся ад асноўнага атрада і накіраваўся таксама да ракі Проня, каб далучыцца да Звяждоўскага. Шукаючы броду, наткнуліся на вайсковую каманду з сялянамі. Салдаты абшукалі фурманку, на якой ехаў Чудоўскі, і знайшлі зброю. Салдаты і сяляне кінуліся на паўстанца і яго спадарожнікаў. Чудоўскі бараніўся і быў забітыВасіль МАКСІМЕНКА. Тадэвуш Чудоўскі з Чэрыкаўскага павету — пакутнік за свабоду // Вестник Чериковщины, 13.06.2018.

У нарысе «Куток паўстання» в «Историческом вестнике» за 1902 год, напісанага журналістам , які ўдзельнічаў у паўстанні, але пасля карэнным чынам адышоў ад сваіх ідэалаў, Чудоўскі называецца Чудзіноўскім, а Магілёўская губерня іншасказальна называецца Дняпроўскай. У гэтым матэрыяле гаворыцца, што Чудзіноўскі ўвосень 1862 г. паехаў у Варшаву і вярнуўся адтуль з мандатам (намінацыяй) на званне камісара Дняпроўскага ваяводства. Характарыстыку Чудзіноўскаму-Чудоўскаму аўтар дае не вельмі паважлівую:

Сувязь з Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам Беларускі пісьменнік Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч гасцяваў маёнтку Шчаўры Сенненскага павета, якім валодаў аматар беларушчыны Юлій Рашкоўскі, брат чэрыкаўскіга павятовага маршалка. Пра сваё гасцяванне паэт напісаў у вершаваным апавяданні «Літаратурныя клопаты»:

«Тадэуш з-пад Магілёва» гэта, несумненна, Тадэвуш Чудоўскі.

Ёсць дакументальнае сведчанне стасункаў Чудоўскага з Дуніным-Марцінкевічам. У 1858 г., аддаючы ў цэнзуру сваю вершаваную аповесць «Быліцы, расказы Навума», пісьменнік зрабіў іранічнае прысвячэнне: «Вяльможнаму Тадэвушу Чудоўскаму ў знак глыбокай пашаны гэты слабы твор ахвяруе аўтар». Чудоўскі ў адказ напісаў на цэнзурным рукапісе: «На ахвяраваную мне дэдыкацыю твора згаджаюся і з падзякаю прымаю. Тадэвуш Чудоўскі».

Сям’я 4 ліпеня 1856 года ў Чэрыкаўскім касцёле ўзяў шлюб з Антанінай Свяцкай з маёнтка Горы, маладзейшай за яго на 12 гадоў.

Спасылкі

Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Загінулі ў баі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Крычаўскім раёне