Эдла, герцагіня вендская (; X—XI стагоддзі) — наложніца славянскага паходжання шведскага караля Олафа Шатконунга, маці шведскага караля Эмунда і нарвежскай каралевы Астрыд Олафсдоцір.
Паводле легенды, Эдла была дачкой заходне-славянскага племяннога правадыра з Паўночнай Германіі. Яе прывезлі ў Швецыю як ваенны трафей каля 1000 года, трохі раней ці адначасова з Эстрыд. Кароль Олаф Шатконунг ажаніўся з Эстрыд, але кахаў Эдлу і ўзяў яе сваёй наложніцай. Яна нарадзіла яму сына Эмунда, дачку Астрыд і, меркавана, дачку Хольмфрыду. Ісландскі гісторык Сноры Стурлусан сведчыць, што яе дзеці выхоўваліся ўдалечыні ад двара з прычыны дрэннага стаўлення да іх каралевы Эстрыд. У тым ліку гэта можа азначаць, што Эдла памерла да таго, як яны выраслі.
Дзеці Эмунд Стары, кароль Швецыі Астрыд Олафсдоцір, жонка Олафа II, караля Нарвегіі Хольмфрыда Олафсдоцір, жонка Свена Хокансана
Літаратура Ohlmarks, Åke Alla Sveriges drottningar Lindqkvist, Herman Alla Sveriges drottningar Lagerqvist, Lars O. Sverige och dess regenter under 1.000 år (Albert Bonniers Förlag AB, 1982) ISBN 91-0-075007-7.
Катэгорыя:Жанчыны X стагоддзя Катэгорыя:Жанчыны XI стагоддзя Катэгорыя:Наложніцы і канкубіны Катэгорыя:Палюбоўніцы манархаў Швецыі