Т-72БМЭ — беларуская мадыфікацыя савецкага танка Т-72М1 шляхам усталявання мадэрнізацыйнага камплекта МК-72БМЭ. Асноўнымі паляпшэннямі сталі ўзвышаная агнявая моц, умовы назірання і прыцэльвання за кошт устаноўкі шматканальнага камбінаванага прыцэла. Устаноўка на танк балістычнага вылічальніка з метэаралагічнымі датчыкамі, датчыкамі тангажу, ветру і становішча танка дазволіла павысіць дакладнасць стральбы. Аўтамат зараджання, запамінальная прылада і рухомы транспарцёр былі дапрацаваны для забеспячэння загрузкі сучасных танкавых снарадаў і кіраваных ракет. Упершыню танк быў прадстаўлены на Мінскай абароннай выстаўке MILEX-2017.
Катэгорыя:Танкі паводле алфавіта Катэгорыя:Бранятэхніка Беларусі