Вестфа́лія () — правінцыя Прусіі (з 1871 года — частка адзінай Германіі). Была створана ў 1815 годзе, галоўным чынам, на тэрыторыях, атрыманых каралеўствам Прусія па выніках Венскага кангрэса, хоць некаторыя ўключаныя ў правінцыю ўладанні, напрыклад, графствы Марк і Равенсберг, належалі Гогенцолернам ужо раней. Сталіца — горад Мюнстэр. Скасавана ў 1946 годзе. Сёння гэта тэрыторыя з’яўляецца часткай ФРГ і ўваходзіць у зямлю Паўночны Рэйн-Вестфалія.
Гісторыя
Стварэнне правінцыі У 1815 годзе па выніках Венскага кангрэса пасля заканчэння вызваленчых войнаў тэрыторыя каралеўства Прусія (сіні колер на карце адпавядае граніцам да 1815 года) была значна павялічана (зялёным колерам адзначаны набытыя тэрыторыі). У прыватнасці, Прусіі была перададзена тэрыторыя створанага ў 1807 годзе Напалеонам марыянетачнага Каралеўства Вестфалія (нумар 16 на карце), у якое ўваходзілі ў тым ліку і землі, што раней ужо належалі Прусіі, але былі ёю страчаны па выніках Тыльзіцкага мірнага дагавора 1807 года. У прыватнасці, брандэнбургскім Гогенцолернам, з якіх паходзілі прускія каралі, належалі , графства Марк, графства Равенсберг, графства Тэкленбург, Мюнстэрскае княства-біскупства, Падэрборнскае княства-біскупства, графства Лімбург і іншыя дробныя ўладанні. Акрамя іх у час Венскага кангрэса да Прусіі адышлі і паўднёвая частка герцагства Арэнберг. Такім чынам, тэрыторыя ўяўляла сабой сукупнасць гістарычна разрозненых зямель з рознымі эканамічнымі асновамі і традыцыямі.
цэнтр|600px thumb|180px|Акруга Вестфаліі, 1878
У 1815/1816 гадах для лепшай арганізацыі шматлікіх нованабытых зямель у Прусіі быў уведзена правінцыйны падзел. Правінцыя Вестфалія стала адной з дзесяці створаных правінцый. Сталіцай быў выбраны горад Мюнстэр. У 1816 годзе да тэрыторыі правінцыі былі таксама далучаны землі герцагства Вестфалія, у 1817 годзе — княствы Сайн-Вітгенштэйн і Насау-Зіген.
У 1816 годзе ў правінцыі былі створаны тры адміністрацыйныя акругі: Адміністрацыйная акруга Мюнстэр, цэнтр — Мюнстэр Адміністрацыйная акруга Міндэн, цэнтр — Міндэн Адміністрацыйная акруга Арнсберг, цэнтр — Арнсберг
Пасля 1945 года Пасля 1945 года тэрыторыя правінцыі ўваходзіла ў брытанскую зону акупацыі. У жніўні 1946 года па рашэнні брытанскай ваеннай адміністрацыі правінцыя Вестфалія была ліквідавана. Адначасова на яе тэрыторыі разам з часткай Рэйнскай правінцыі () была створана зямля Паўночны Рэйн-Вестфалія. У 1947 годзе ў склад Паўночнага Рэйна-Вестфаліі была ўключана раней самастойная зямля Ліпэ, у выніку чаго адміністрацыйная акруга Міндэн была пашырана і ператворана ў акругу Дэтмальд. У такім выглядзе зямля Паўночны Рэйн-Вестфалія ў 1949 годзе стала часткай Федэратыўнай Рэспублікі Германія.
Геаграфія і эканоміка Тэрыторыя правінцыі была пакрыта горнымі ланцугамі, горамі, узгоркамі, і толькі акруга Мюнстэр ляжала на раўніне. Галоўнае багацце Вестфаліі — каменны вугаль і жалеза. Самыя магутныя паклады каменнага вуглю ляжалі па Руры ў Ардэйскіх горах, таксама ў вобласці Брылона, Ольпе і ў графстве Марк. У Вестфаліі здабываліся медная і жалезная руда, серны калчадан, цынк, волава, нікель, сурма, вапняк, гіпс, мармур. Значнае месца займалі чыгунаплавільныя і машынабудаўнічыя заводы і льняная прамысловасць, якая з XIV стагоддзя засяродзілася паміж Ліпэ і Везерам. Горад Білефельд здаўна славіўся сваімі тонкімі палотнамі. Таксама ў Вестфаліі была размешчана вялікая колькасць суконных, баваўняных і шарсцяных фабрыкаў. У акрузе Арнсберг, у графстве Марк і ў Зігене была сканцэнтравана вытворчасць розных сартоў жалеза. Таксама была развіта вытворчасць чыгунных, стальных і медных вырабаў, цынкавых пласцінак і палос, ртуці, сернай кіслаты, меднага і жалезнага купарваса. Акрамя розных фабрыкатаў, з Вестфаліі вывозілі вядомую вестфальскую вяндліну і каўбасы. З гандлёвых гарадоў першае месца займалі Білефельд, Ізерлон і Дортмунд. Галоўным рынкам шэрсці лічыўся Падэрборн. Суднаходныя рэкі і густая сетка чыгунак значна садзейнічалі развіццю гандлю. Насельніцтва правінцыі па перавазе было прамысловым: у 1882 годзе 42,73 % займаліся прамысловасцю, 32,77 % — земляробствам і жывёлагадоўляй, 6,63 % — гандлем і 9,73 % знаходзіліся на асабістай службе ў прыватных асоб.
Насельніцтва thumb|420px|Карта правінцыі Вестфалія, 1905 год
Статыстычныя даныя Тэрыторыя правінцыі ў канцы XIX стагоддзя складала 20.195,5 км². Да 1 снежня 1885 года ў Вестфаліі пражывала 2.202.796 чалавек, сярод якіх пераважную большасць складалі немцы, якія размаўлялі на ніжненямецкай гаворцы. У 1885 годзе ў правінцыі налічвалася 1.035.895 пратэстантаў, 1.145.605 каталікоў, 4.049 прадстаўнікоў іншых хрысціянскіх канфесій і 18.931 яўрэяў. Каталікі пераважалі ў акрузе Мюнстэр, а акруга Міндэн была заселена большай часткай пратэстантамі.
Тэрыторыя і насельніцтва правінцыі Вестфалія ў 1900 годзе:Provinz Westfalen // Gemeindeverzeichnis Deutschland 1900
Адміністрацыйная акругаПлошча, км²Насельніцтва, чал.Колькасць раёнаўсельскіхгарадскіхАкруга Мюнстэр7.253,39699.583101Акруга Міндэн5.260,56636.875101Акруга Арнсберг7.696,661.851.319185Усяго па правінцыі20.210,613.187.777387
Тэрыторыя і насельніцтва правінцыі Вестфалія ў 1925 годзе:Die Provinz Westfalen im Überblick
Адміністрацыйная акругаПлошча, км²Насельніцтва, чал.Колькасць раёнаўсельскіхгарадскіхАкруга Мюнстэр7.2571.283.281106Акруга Міндэн5.266806.571102Акруга Арнсберг7.6862.721.3671213Усяго па правінцыі20.2174.811.2193221
Рэлігійны склад насельніцтва ў 1925 годзе: 49,8 % — каталікі; 47,3 % — пратэстанты; 0,1 % — іншыя хрысціянскія канфесіі; 0,4 % — яўрэі; 2,3 % — іншыя канфесіі.
Плошча і колькасць насельніцтва правінцыі і асобных яе адміністрацыйных акруг станам на 17 мая 1939 года ў граніцах на 1 студзеня 1941 года і колькасць раёнаў на 1 студзеня 1941 года:
Адміністрацыйная акруга Плошча, км² Насельніцтва, чал.Колькасць раёнаўсельскіхгарадскіхАкруга Мюнстэр7.291,851.602.720106Акруга Міндэн5.267,84928.655102Акруга Арнсберг7.655,152.678.0261213Усяго па правінцыі20.214,845.209.4013221
Гарадское і сельскае насельніцтва Размеркаванне насельніцтва па розных тыпах населеных пунктаў у залежнасці ад іх велічыні па агульнай колькасці жыхароў, паводле даных перапісу насельніцтва 1925 года і станам на 17 мая 1939 года: ГодДоля насельніцтва паводле катэгорый населеных пунктаў па колькасці жыхароўменш за 2.000 жыхароў2.000 — 100.000 жыхароўбольш за 100.000 жыхароў192516,5 %65,9 %17,6 %193914,3 %55,2 %30,5 %
Найбуйнейшымі гарадамі правінцыі Вестфалія з’яўляліся (паводле даных 1925 года):
Дортмунд — 321.743 чал. Бохум — 211.249 чал. Гельзенкірхен — 208.512 чал. Мюнстэр — 106.418 чал. Гаген — 99.736 чал. — 99.058 чал. Ванэ-Айкель — 91.024 чал. Білефельд — 86.062 чал. Рэклінггаўзен — 84.518 чал. Ботрап — 77.315 чал.
Горад Бур у 1928 годзе быў уключаны ў межы горада Гельзенкірхен.
Обер-прэзідэнты thumb|240px|Герб правінцыі Вестфалія Пасада обер-прэзідэнта ўведзена ў Прусіі паводле ўказу ад 30 красавіка 1815 года аб паляпшэнні арганізацыі правінцыйнага кіравання ().
ГадыОбер-прэзідэнтПартыя1816—18441845—18461846—18501850—18711871—18821883—18891889—18991899—19111911—19191919—1919НННП1919—1922Цэнтрум1922—1922Фелікс фон МервельтНННП1922—1933Цэнтрум1933—1938НСАДП1938—1945Альфрэд МаерНСАДП1945—1946Цэнтрум
Спасылкі Westfälische Geschichte: Preußische Provinz Westfalen Deutsche Verwaltungsgeschichte: Preußische Provinz Westfalen Territoriale Veränderungen in Deutschland: Provinz Westfalen Provinz Westfalen
Катэгорыя:Правінцыі Прусіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1815 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1946 годзе