Мела́нжавая пра́жа — пража з валокнаў, афарбаваных у розныя колеры. Можа быць баваўнянай, шарсцяной, штучнай. Валакно звычайна афарбоўваюць перад прадзеннем; можа быць выкарыстана натуральная афарбоўка валокнаў.

Тканіны з такой пражы называюцца меланжавымі. Да найбольш распаўсюджаных баваўняных тканін з меланжавай пражы адносяцца трыко, , трыко касцюмнае, дыяганаль, каверкот, сукно; іх не падвяргаюць адбельванню. Для шарсцяных тканін да назвы дадаюць слова «меланж» — напрыклад, сукно-меланж, драп-меланж.

Літаратура Меланжевые ткани // Краткая энциклопедия домашнего хозяйства / под ред. А. И. Ревина. — М.: Советская энциклопедия, 1960. — Т. 1. — С. 344. — 770 с.

Катэгорыя:Тэкстыль