Паўночная Радэзія () — назва брытанскага каланіяльнага ўладання ў Паўднёвай Афрыцы з 1924 па 1953 год. Як адзіны пратэктарат узнікла ў 1911 годзе, калі калоніі Паўночна-Заходняя Радэзія і Паўночна-Усходняя Радэзія, якімі кіравала Брытанская Паўднёва-Афрыканская кампанія, былі аб'яднаны ў адну, якой быў нададзены статус пратэктарата кампаніі, нягледзячы на супярэчнасці з раней заключаным дагаворам. У 1924 годзе пратэктарат быў афіцыйна перададзены дзяржаве. У 1953 годзе ўвайшла ў склад Федэрацыі Радэзіі і Ньясаленда, у 1963 выйшла з федэрацыі, атрымаўшы самакіраванне. У 1964 годзе Паўночная Радэзія атрымала незалежнасць. З 24 кастрычніка 1964 года краіна носіць назву Замбія.
Кіраванне
Пасля перадачы Паўночнай Радэзіі пад кіраванне дзяржавы, брытанскім манархам прызначаўся губернатар, які прадстаўляў яго і выступаў ад яго імя ў якасці главы дзяржавы, атрымліваючы інструкцыі ад брытанскага ўрада.
года пры атрыманні пратэктаратам Вялікабрытаніі Паўночная Радэзія права самакіравання была ўведзена пасада прэм'ер-міністра як главы ўрада пратэктарата. Адзіным прэм'ер-міністрам быў Кенет Каўнда, лідар руху за нацыянальную незалежнасць.
Спасылкі The Great North Road, Northern Rhodesians worldwide Northern Rhodesia and Zambia, photographs and information from the 1950s and 1960s A Brief Guide to Northern Rhodesia
Катэгорыя:Былыя калоніі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Былыя пратэктараты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Гісторыя Замбіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1924 годзе Катэгорыя:1924 год у Вялікабрытаніі Катэгорыя:Каланіяльная Афрыка