Строй — вызначанае статутам размяшчэнне ваеннаслужачых, вайсковых падраздзяленнеў і часцей для іх сумесных дзеянняў у пешым парадку і на машынах.
Строй забяспечвае хуткае перамяшчэнне войскаў і кіраванне імі. У строі выдзяляюць фронт, тыльны бок, флангі, шырыню і глыбіню. Аснову строю складаюць шарэнгі і лініі машын. Ваеннаслужачыя, падраздзяленні, часці, машыны размяшчаюцца на ўстаноўленых дыстанцыях і інтэрвалах.
Строі падзяляюцца на аднашарэнгавыя і двухшарэнгавыя, паходныя, разгорнутыя, самкнутыя і разамкнутыя, калоны, лініі машын. Строй караблёў: кільватар, пеленг і інш. Строй самалётаў: калона, ромб, змейка і інш.
Крыніцы
Літаратура
Строй // Толковый словарь живого великорусского языка : в 4 т. / авт.-сост. В. И. Даль. — 2-е изд. — СПб.: Типография М. О. Вольфа, 1880—1882.
Спасылкі
Строй, шеренга, фланг, фронт, тыльная сторона строя, интервал, дистанция, ширина строя, глубина строя, двухшереножный строй, ряд // Армия-инфо Строи и управление ими // Военно-патриотический клуб «Армеец»
Катэгорыя:Ваенная справа