Аргаяшскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і аднайменнае муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Чалябінскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Аргаяш.
Геаграфія Раён размешчаны ў паўночнай частцы Чалябінскай вобласці. Плошча — 2791 км², з іх 26 % складаюць лясы, 11 % — вадаёмы (50 азёр і 9 рэк). Плошча сельскагаспадарчых угоддзяў — 140,8 тыс. га. Агульная працягласць межаў 250 км. Ёсць радовішчы залатых руд, каляровага мармуру. Раён багаты сапрапелем і торфам.
Кліматычны і бальнеалагічны курорт Увільды.
Крыніцы
Катэгорыя:Раёны Чалябінскай вобласці