Ло́ша — рака ва Уздзенскім і Капыльскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Нёман.

Даўжыня ракі 42 км. Плошча вадазбору 830 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 м/км.

Прытокі: Выня, Баравінка, Воўкаўка і сетка меліярацыйных каналаў.

Пачынаецца каля вёскі Даўгінава Уздзенскага раёна, упадае ў Нёман каля аграгарадка Пясочнае. Даліна на вялікім працягу невыразная, у нізкай плыні шырынёй 500—600 м. Абалона асушаная. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Берагі абрывістыя. На рацэ паміж вёскамі Лоша, Крывялі, Баравыя, Сенажаткі створана Лашанскае вадасховішча.

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Капыльскага раёна Катэгорыя:Рэкі Уздзенскага раёна Катэгорыя:Прытокі Нёмана