Няндамскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) у Архангельскай вобласці Расійскай Федэрацыі. У рамках арганізацыі мясцовага самакіравання ў яго межах функцыянуе муніцыпальнае ўтварэнне Няндамская муніцыпальная акруга (з 2004 да 2022 гг. — муніцыпальны раён).
Адміністрацыйны цэнтр — горад Няндама.
Геаграфія Няндамскі раён прыраўнаваны да раёнаў Крайняй Поўначы. Размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы Архангельскай вобласці на тэрыторыі Няндамскага ўзвышша. Плошча 8,1 тыс. км². Мяжуе на поўначы з Плясецкім раёнам, на захадзе з Каргапольскім раёнам, на ўсходзе Шэнкурскім раёнам, на паўднёвым усходзе з Вельскім раёнам, на поўдні з Конашскім раёнам.
Асноўныя рэкі: Моша, Няндамка, Канакша, Ікса, Німеньга, Шожма, Лельма, Лепша, Івакша. Найбуйнейшыя азёры: Машынскае, Німеньгскае, Мацьзера.
Крыніцы
Катэгорыя:Раёны Архангельскай вобласці