Станіслаў Густававіч Струмі́лін (сапр. Струміла-Петрашкевіч;  — ) — савецкі вучоны, эканаміст, статыстык, акадэмік Акадэміі навук СССР (1931), Герой Сацыялістычнай Працы (1967).

Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Дашкіўці Палтаўскай губерні (зараз у Літынскім раёне Вінніцкай вобласці Украіны). У 1896 годзе скончыў СкапінскаеАрхівы РАН рэальнае вучылішча і паступіў у Санкт-Пецярбургскі электратэхнічны інстытут. З 1897 актыўна ўдзельнічаў у рэвалюцыйным руху (сацыял-дэмакрат, меншавік), удзельнічаў у дэманстрацыі каля Казанскага сабора 4 сакавіка 1897 года ва ўсеагульнай студэнцкай забастоўцы (1899). У 1899 годзе ўступіў у Пецярбургскі «Саюз барацьбы за вызваленне працоўнага класа», быў членам РСДРП (1899—1906), тройчы арыштоўваўся і накіроўваўся у ссылку (1901, 1903, 1905). За ўдзел у студэнцкіх дэманстрацыях у 1899 годзе С. Струміліна выключылі Электратэхнічнага інстытута і накіравалі на службу ў армію. Пасля службы працягваў займацца рэвалюцыйнай дзейнасцю. У 1906 і 1907 гадах дэлегатам IV і V з’ездаў РСДРП. У 1908 годзе паступіў на эканамічнае аддзяленне Імператарскага Санкт-Пецярбурскага політэхнічнага інстытута, якое скончыў у 1912 годзе і ў 1914 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Договор займа в древнерусском праве. Опыт историко-юридического исследования».

У час Першай сусветнай вайны С. Струмнскі быў мабілізаваны ў армію, да восені 1916 года прабыў на Рыжскім фронце. Быў адкамандзіраваны ў Петраград для працы ў Асобай нарадзе па паліве, дзе загадваў аддзелам статыстыкі. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года быў абраны дэпутатам Петраградскай раённай і агульнагарадской дум, а затым працаваў у эканамічным аддзеле Петраградскага Савета рабочых дэпутатаў. У 1918—1919 гадах кіраваў аддзелам статыстыкі Петраградскага абласнога камісарыята працы. У 1919 годзе С. Г. Струмілін пераехаў у Маскву, дзе да 1923 года ўзначальваў аддзел статыстыкі Наркамата працы і УЦСПС. У 1923 годзе ўступіў у РКП(б).

У 1921—1937 і 1943—1951 гадах С. Г. Струмілін працаваў у Дзяржплане СССР, дзе займаў пасады намесніка старшыні, члена прэзідыума, намесніка начальніка Цэнтральнага ўпраўлення народнагаспадарчага ўліку, члена савета навукова-тэхнічнай экспертызы. Адначасова з практычнай працай, вёў навуковую і педагагічную дзейнасць. У 1921—1923 гадах прафесар па кафедры прыкладной эканомікі і кафедры тэорыі і тэхнікі статыстыкі і эканамічнай статыстыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1929—1930 гадах — у Інстытуце народнай гаспадаркі, у 1931—1950 гадах — у Маскоўскім планавым інстытуце.

З 1931 года С. Г. Струмілін працаваў у сістэме Акадэміі Навук СССР. Займаў пасаду намесніка старшыні створанай у маі 1942 года Камісіі Акадэміі навук СССР па мабілізацыі рэсурсаў Урала, Заходняй Сібіры і Казахстана на патрэбы абароны, у 1942—1946 гадах — намесніка старшыні Савета філіялаў і баз Акадэміі навук СССР. У 1948—1952 гадах працаваў загадчыкам сектара гісторыі народнай гаспадаркі Інстытута эканомікі Акадэміі навук СССР і быў членам (прызначаўся намеснікам старшыні) Савета па вывучэнні прадукцыйных сіл пры Акадэміі навук СССР (1931—1957). З 1960 года — член Дзяржаўнага навукова-эканамічнага пры Савеце Міністраў СССР. З 1948 года да канца жыцця вёў выкладчыцкую і навуковую работу ў Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС.

Памёр С. Г. Струмілін 25 студзеня 1974 года. пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.

Навуковая дзейнасць Аўтар больш за 700 навуковых прац, у тым ліку манаграфій. Асноўныя кірункі навуковай дзейнасці С. Г. Струміліна: эканоміка, статыстыка, кіраванне народнай гаспадаркай, планаванне, дэмаграфічнае прагназаванне, палітэканомія сацыялізму, эканамічная гісторыя, навуковы камунізм, сацыялогія, філасофія, даследаванне праблем эканомікі працы, працоўных рэсурсаў, адукацыі, навукі. Устанавіў метады вызначэння аптымальнага перыяду школьнага навучання і памераў выдаткаў на адукацыю кожнага працоўнага з улікам росту нацыянальнага даходу дзяржавы, увядзенне ўсеагульнай пачатковай адукацыі дало ў СССР значны эканамічны эфект Струмилин Станислав Густавович (Петрашкевич) // Летопись Московского университета . Адзін з заснавальнікаў вывучэння бюджэтаў часу ў савецкай сацыялогіі. Упершыню даў прагноз колькасці і ўзростава-палавога складу насельніцтва Расіі, які апраўдаўся з вялікай дакладнасцю, ажыццявіў першае дэмографа-сацыялагічнае абследаванне бюджэту часу рабочых і сялян. Адзін з аўтараў планаў індустрыялізацыі СССР. Распрацаваў адзін з метадаў пабудовы індэкса прадукцыйнасці працы — «індэкс Струміліна». Пад кіраўніцтвам С. Г. Струміліна распрацавана першая ў свеце сістэма матэрыяльных балансаў. Стварыў методыку поўнага ўліку эфектыўнасці эмісіі папяровых грошай.

Сярод апублікаваных прац: «Богатство и труд» (1905), «Трудовые потери России в войне» (1922), «Заработная плата и производительность труда в русской промышленности за 1913—1922 гг.» (1923), «Бюджет времени русского рабочего и крестьянина в 1922—1923 гг. Статистико-экономические очерки» (1924), «Хозяйственное значение народного образования» (1924), «Ёмкость нашего рынка» (1924), «Проблема промышленного капитала в СССР» (1925), «Проблемы экономики труда. Очерки и этюды» (1925), «Рабочий быт в цифрах. Статистико-экономические этюды» (1926), «Очерки советской экономики. Ресурсы и перспективы» (1928, 2-е изд., испр. и доп. 1930), «Договор займа в древнерусском праве. Опыт историко-юридического исследования» (1929), «Социальные проблемы пятилетки. 1928/29-1932/33 гг.» (1929), «Черная металлургия в России и в СССР: Технический прогресс за 300 лет» (1935), «Промышленный переворот в России» (1944), «Планирование в СССР» (1957), «Проблемы социализма и коммунизма в СССР» (1961), «Очерки экономической истории России и СССР» (1965), «Проблемы экономики труда» (1981).

Узнагароды і званні Герой Сацыялістычнай Працы (1967) Сталінская прэмія (1942) Ленінская прэмія (1958) Ордэн Леніна (1945, 1953, 1957, 1967) Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1936) Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1971) Медаль «За працоўную доблесць» (1960) Ганаровы доктар Ягелонскага ўніверсітэта Ганаровы доктар Варшаўскага ўніверсітэта Замежны член Польскай акадэміі навук Замежны член Румынскай акадэміі навук Ганаровы член Дэмаграфічнага таварыства пры Акадэміі навук ЧССР

Літаратура

СТРУМИЛИН Станислав Густавович // Российская социологическая энциклопедия. / Г. В. Осипов. — М.: НОРМА-ИНФРА-М, 1999.

Спасылкі

Капустин Е. И. Теоретик и практик народнохозяйственного планирования. К 125-летию со дня рождения академика С. Г. Струмилина// Экономическое возрождение России, № 3, 2003. Кришталь В. В. Станислав Густавович Струмилин: «Лучше стоять за высокие темпы, чем сидеть за низкие» // Экономическое возрождение России, 2008 Струмилин Станислав Густавович (Петрашкевич) // Летопись Московского университета Мариэтта Шагинян Академик С. Г. Струмилин // Архив журнала «НАУКА И ЖИЗНЬ», № 8, 1961. Струмилин Станислав Густавович // Фонд знаний «Ломоносов» Струмилин Станислав Густавович // Проект «Исторические материалы» Станислав Густавович Струмилин // Фінансавы ўніверсітэт пры Урадзе Расійскай Федэрацыі

Катэгорыя:Эканамісты СССР Катэгорыя:Сацыёлагі СССР Катэгорыя:Статыстыкі Катэгорыя:Дэмографы Катэгорыя:Марксісты Катэгорыя:Меншавікі Катэгорыя:Сасланыя Катэгорыя:Дэлегаты IV з’езда РСДРП Катэгорыя:Дэлегаты V з’езда РСДРП Катэгорыя:Мемуарысты СССР Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Румынскай акадэміі Катэгорыя:Ганаровыя дактары Варшаўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Ганаровыя дактары Ягелонскага ўніверсітэта Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута эканомікі РАН Катэгорыя:Замежныя члены Польскай акадэміі навук Катэгорыя:Замежныя члены Румынскай акадэміі Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя)