Кура́йскі хрыбет — горны хрыбет на Усходнім Алтаі, Кош-Агацкі раён, Рэспубліка Алтай, водападзел рэк Башкаус і Чуя. Працягласць хрыбта каля 140 км, максімальная вышыня — 3446 м, вяршыня Вярхоўе Арталыка. На поўдні хрыбет мяжуе з Чуйскім і Курайскім стэпам. На ўсходзе прымыкае да хрыбта Чыхачова, з захаду аддзелены ад Айгулацкага хрыбта далінай ракі Чыбітка. Складзены метамарфічнымі пародамі. На паўднёвым схіле выходзяць кантынентальныя друзлыя асадкі палеагену і неагену. Паўночны схіл ніжэй гольцавай зоны пакрыты субальпійскімі лугамі і лісцевымі лясамі, паўднёвы — стэпавай расліннасцю.

Катэгорыя:Алтайскія горы Катэгорыя:Горныя хрыбты Расіі Катэгорыя:Горныя хрыбты Азіі Катэгорыя:Геаграфія Рэспублікі Алтай