Аляксандр Канстанцінавіч Дубовік (нар. 1954) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1986), дацэнт (1989)Дубовік, Аляксандр Канстанцінавіч (кандыдат гістарычных навук ; нар. 1954).
Біяграфія
Нарадзіўся ў в. Осава Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці гісторыя ў 1975 годзе. Працуе выкладчыкам у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце з 1978 года.
Навуковая дзейнасць
Навуковыя інтарэсы: гісторыя, тэорыя і практыка прафсаюзнага руху; сацыяльна-працоўныя адносіны; гісторыя грамадска-палітычнай думкі Беларусі; пытанні вышэйшай адукацыі і выкладання сацыяльна-гуманітарных навук.
Бібліяграфія
Возрастание роли профсоюзов Белорусской ССР в хозяйственном и культурном строительстве на селе (1966—1975 гг.) : автореферат диссертации … кандидата исторических наук : 07.00.02 / Дубовик Александр Константинович. — Минск, 1986. Ажыццяўленне палітыкі беларусізацыі ў прафсаюзах рэспублікі (20-я — сярэдзіна 30-х гадоў XX стагоддзя) / А. К. Дубовік // Труды Белорусского государственного технологического университета. Серия 5, История, философия, филология. — 2005. — Вып. 13. — С. 45—49.
Літаратура
Дубовік Аляксандр Канстанцінавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 2003. — Т. 6, кн. 2. — С. 380. Дубовик Александр Константинович // Историки Беларуси в начале XXI столетия : биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. — Минск, 2007. — С. 102—103.
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі