Радзіма, мая дарагая — песня Уладзіміра Алоўнікава на аднайменны верш Алеся Бачылы. Адна з самых знакамітых і пазнавальных беларускіх песень, якая даўно стала музычным сімвалам краіны.
Пачатковы матыў песні шырока выкарыстоўваецца падчас урачыстых цырымоній з удзелам вышэйшага кіраўніцтва Беларусі9 Мая цэнтрам святочных урачыстасцяў стала плошча Перамогі ў Мінску. Мелодыя стала пазыўным «Слухайце ўсе» Беларускага радыё.
Гісторыя У першыя пасляваенныя гады, калі Мінск яшчэ быў у руінах, Алесь Бачыла за адзін вечар напісаў верш «Радзіма, мая дарагая». На наступны дзень ён аднёс верш кампазітару Уладзіміру Алоўнікаву, які вельмі хутка напісаў музыку да песніЯк пісалася «Радзіма мая дарагая» — Алесь Бачыла.
Першапачаткова песня пачыналася словамі: Люблю я глядзець, як блукаеНад рэчкай уранні туман…У фанатэцы Беларускага радыёкамітэта захоўваўся запіс песні менавіта з такім пачаткам у выкананні тэнаровай партыі Ісадарам Балоціным. Аднак камусьці такі пачатак не спадабаўся — і кампазітару давялося апусціць першую страфу верша.
Песня двойчы намінавалася на Дзяржаўны гімн Беларусі.
Словы Радзіма мая дарагая, Ты ў шчасці жаданым жыві! Я сэрцам табе прысягаю У шчырай сыноўняй любві!
На рэках шырокіх і нівах, Заводах, будоўлях — наўсцяж Народ наш працуе руплівы І край ўзвышаецца наш.
Навокал жыццё расцвітае — І песня ўзлятае сама: Мне лепей ад роднага краю Нічога на свеце няма.
Чужое зямлі нам не трэба, Пачуцці ў нас сёння адны: Мы хочам, каб мірнае неба Не знала пажару вайны.
Мы дружбы народам жадаем І шчырай братэрскай любві. Радзіма мая дарагая, Красуйся і ў шчасці жыві!
Крытыка
Крыніцы
Катэгорыя:Песні Беларусі Катэгорыя:Песні на беларускай мове