Зміцер Віцько, поўнае імя Дзмітрый Вячаслававіч Віцько (нар. , Прусы, Старадарожскі раён, Мінская вобласць) — беларускі гісторык, картограф, рэдактар. Спецыяліст па вайскова-палітычнай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага канца XVII — пачатку XVIII стагоддзяў. Кандыдат гістарычных навук (2008).

Біяграфія Нарадзіўся 6 сакавіка 1981 года ў Прусах Старадарожскага раёна Мінскай вобласці.

Скончыў у 2003 годзе гістарычны факультэт БДУ. У 2003 годзе працаваў настаўнікам гісторыі Старынскай базавай школы Стаўбцоўскага раёна.

У 2007 годзе скончыў аспірантуру пры Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. У 2008 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Міжусобная барацьба магнацкіх груповак у Вялікім княстве Літоўскім у канцы XVII — пачатку XVIII ст.»

У 2007—2010 гадах працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. З 2010 года вучоны сакратар Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі. Да 2018 года рэдактар кніжнага выдавецтва «Гайсак».

Навуковая дзейнасць Даследуе ваенную гісторыю ранняга Новага часу, грамадзянскую вайну ў Вялікім Княстве Літоўскім у 1696—1702 гадах, удзел Вялікага Княства Літоўскага ў Паўночнай вайне ў 1702—1709 гадах, гісторыю парламентарызму ў Вялікім Княстве Літоўскім, мікрагісторыю, гістарычную геаграфію і картаграфію.

Выдавец навуковай спадчыны гісторыка Мікалая Улашчыка.

Бібліяграфія Актуальные проблемы истории и культуры. Вып. 2: Парламентарызм у Вялікім Княстве Літоўскім у XVIII стагоддзі. Мінск, 2020. Мікалай Улашчык. Збор твораў : у 3 т. Т. 1: Працы па археаграфіі і крыніцазнаўству. Смаленск, 2017; Т. 2: Працы па гісторыі. Смаленск, 2019. Віцько Д. Паспалітае рушэнне шляхты ВКЛ пад Пузавічы ў 1698 г. Мн: 2026.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Рэдактары Беларусі Катэгорыя:Картографы Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Супрацоўнікі Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага