Павел Юр’евіч Булаты (нар. , Ляхавічы) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гісторыі Ляхавіцкага графства ў XVI—XVIII стагоддзях. Кандыдат гістарычных навук (2018).

Біяграфія Нарадзіўся 18 мая 1993 года ў Ляхавічах.

Скончыў у 2014 годзе Інстытут турызму як спецыяліст у сферы турызму і гасціннасці, у 2015 годзе — магістратуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры па спецыяльнасці «кіраванне інавацыйнымі праектамі», у 2018 годзе — аспірантуру на кафедры гісторыка-культурнай спадчыны Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы па спецыяльнасці «даследчык айчыннай гісторыі». Абараніў у 2018 годзе кандыдацкую дысертацыю «Ляхавіцкае графства ў сістэме магнацкіх уладанняў (XVI—XVIII ст.)».

Станам на 2022 год, працаваў у Інстытуце менеджменту спорту і турызму Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін у турызме і гасціннасці.

Навуковая дзейнасць Даследуе гісторыю Вялікага Княства Літоўскага, канфесійную гісторыю Беларусі, культурна-гістарычную спадчыну Беларусі, рэгіянальны турызм, экскурсійную дзейнасць.

Бібліяграфія Ляхавіцкае графства ў сістэме магнацкіх уладанняў (XVI—XVIII ст.). Мінск, 2020. Туристический бренд Республики Беларусь: теоретические аспекты и проектные разработки. Saarbrücken, 2014. По дорогам Литвинского предполесья: историко-краеведческое описание городов, замков, местечек, деревень исторического региона Беларуси. Saarbrücken, 2012.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Падпісанты звароту беларускіх навукоўцаў супраць гвалту Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага