Брэсцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй чыгуначнага транспарту — прафесійна-тэхнічная навучальная ўстанова ў Брэсце. Ліцэй рыхтуе кваліфікаваных спецыялістаў для патрэб чыгуначнага транспарту па розных спецыяльнасцях: праваднікоў, касіраў, электрыкаў, манцёраў пуці, рамонтнікаў і іншыхЮркевіч Жанна Валер’еўна. 22 верасня 2014 г. — 70 гадоў з часу заснавання (1944) у г. Брэсце чыгуначнага вучылішча.

Гісторыя Брэсцкае вучылішча чыгуначнага транспарту было створана ў сістэме Працоўных рэзерваў у 1944 годзе. Адно з найстарэйшых прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў Беларусі.

На падставе загаду Брэсцкага абласнога ўпраўлення працоўных рэзерваў № 1 ад 16 жніўня 1944 года з’явілася Брэсцкае чыгуначнае вучылішча № 7. Яно размясцілася ў будынку былой Тэхнічнай чыгуначнай школы, побач з чыгуначным тэхнікумам, створаным у 1940 годзе. Заняткі пачаліся 22 верасня 1944 года.

Вучылішча рыхтавала спецыялістаў па прафесіях: памочнік машыніста паравозаў, слесар па рамонце вагонаў і аўтатармазоў, дзяжурны па станцыі, слесар па рамонце паравозаў. Кантынгент установы складалі выхаванцы дзіцячых дамоў і моладзь вольнага прыёму з 4-7 класамі адукацыі. Тэрмін навучання складаў два гады. Усяго Брэсцкае ЧВ-7 выпусціла 1685 рабочых.

У 1955 годзе ЧВ-7 пераўтворана ў Брэсцкае тэхнічнае вучылішча № 10 з тэрмінам навучання ад дзесяці месяцаў да двух гадоў. ТВ-10 рыхтавала рабочых па спецыяльнасцях: дарожны майстар, брыгадзір шляху, электраманцёр СЦБ, дзяжурны па станцыі, каваль свабоднага кавання. Усяго было выпушчана 1045 рабочых.

У 1961 годзе ТВ-10 рэарганізавана ў ДПТВ-27, якое падрыхтавала з 1962 па 1970 гады 2848 спецыялістаў па прафесіях: праваднік, манцёр, аўтаслесар, памочнік машыніста цеплавоза, каваль, слесар, мантажнік.

У 1969 годзе ДПТВ-27 пераўтворана ў Брэсцкае сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 27 (СПТВ-27) з 3-х і 4-х гадовым тэрмінам навучання па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных працоўных з агульнай сярэдняй адукацыяй па спецыяльнасцях: дзяжурны па станцыі, аўтаслесар, электраманцёр кантактнай сеткі, памочнік машыніста цеплавоза, электраманцёр СЦБ, аглядчык-рамонтнік вагонаў, брыгадзір шляху. У той жа час у вучылішчы ішла падрыхтоўка спецыялістаў на базе сярэдняй адукацыі.

У 1984 годзе Брэсцкае СПТВ-27 чыгуначнага транспарту рэарганізавана ў Брэсцкае ПТВ-27 чыгуначнага транспарту з падрыхтоўкай кадраў на базе няпоўнай сярэдняй адукацыі (9 класаў) і поўнай сярэдняй адукацыі. У 2000 годзе ПТВ-27 перайменавана ў Брэсцкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 27 чыгуначнага транспарту. 17 лістапада 2003 года перайменавана ў Брэсцкае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 27 чыгуначнага транспарту.

8 лютага 2008 года Брэсцкае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 27 чыгуначнага транспарту перайменавана ў Брэсцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй чыгуначнага транспарту.

Выпускнікі Усяго за сваю гісторыю ліцэй выпусціў больш за 18 тысяч спецыялістаў. Сярод выпускнікоў ёсць узнагароджаныя ордэнамі «Знак Пашаны»: Павел Іосіфавіч Піліпчук — выпускнік 1948 года; Васіль Рамановіч Гілеціч, Мікалай Генадзевіч Забельскі — выпускнікі 1951 года; «Ордэнам Леніна»: Іван Іванавіч Маркавіч — выпускнік 1947 года.

Многія выпускнікі ўзнагароджаны медалём «За працоўную доблесць»: Аляксей Рыгоравіч Ніканюк, Анатоль Аляксандравіч Паўлючук, Васіль Васільевіч Пракапюк, Іван Сямёнавіч Ліпко; медалём «За доблесную працу»: Васіль Сямёнавіч Шацілавіч — выпускнік 1946 года, Анатоль Мікітавіч Мышленік, Уладзімір Яфімавіч Кавалеўскі — выпускнікі 1950 года, Уладзімір Аляксеевіч Сідарук — выпускнік 1956 года. Некаторыя выпускнікі ўдастоены звання «Ганаровы чыгуначнік»: Г. Ф. Ільяшэвіч, М. В. Круглей, Н. М. Грыцук, В. Р. Гілеціч, М. А. Храпун.

Трэба адзначыць, што ў Брэсцкім чыгуначным каледжы ў якасці выкладчыкаў працуе шмат былых выпускнікоў ліцэя. У Брэсцкім аддзяленні Беларускай чыгункі амаль 80 % работнікаў — гэта выпускнікі ліцэя.

Кіраўнікі 1944 — Э. М. Сідлер; 1944—1951 — Ф. П. Пятроўскі; 1951—1954 — С. М. Чмыхуноў; 1954—1960 — А. С. Даніловіч; 1960—1977 — Л. М. Абаротаў; 1977—1984 — А. А. Камялькоў; 1984—1989 — В. М. Меліхаў; 1989—1995 — П. Н. Нярода; 1995—2005 — А. П. Прымак; 2005—2007 — В. П. Захарчук. З 2007 года — Фёдар Гаўрылавіч Сілюк.

Інфрастурктура Для навучэнцаў створана база для заняткаў спортам і адпачынку: спартыўная зала, цір, дыскаклуб. Працуюць гурткі тэхнічнай творчасці, мастацкай самадзейнасці, студыя эстраднай песні. Кожны год вясной мемарыяльны атрад вучылішча нясе Ганаровую вахту Памяці ля вечнага агню Славы ў Брэсцкай крэпасці-герой.

Літаратура Силюк, Ф. Г. Своя колея для лицея железнодорожников / Фёдор Гаврилович Силюк; расспрашивал Сергей Мощик // Вечерний Брест. 2014. 28 нояб. С. 6. Гринчик, Т. Пассажиры — желанные гости : [о выпускниках Брестского лицея железнодорожного транспорта] / Тамара Гринчик // Брестский вестник. 2013. 27 июня (№ 26). С. 19. Альшова, И. От школы до лицея : [об училище № 27] / Ирина Альшова // Брестский вестник. 2008. 7 февр. С. 1. Силюк, Ф. Призвание — не последняя скрипка : [беседа с директором ПТУ № 27 железнодорожного транспорта] / Фёдор Силюк; беседовала З. Лазарева ; Гринчик, Т. Не хлебом единым : [об училище № 27 железнодорожного транспорта] / Тамара Гринчик // Брестский вестник. 2007. 28 июня. С. 6. Волкович, А. Возраст свершений: училищу железнодорожников — 60 / Александр Волкович // Брестский курьер. 2004. 9 дек. (№ 50). С. 7. Кисель, Е. Не гордись званием, а гордись знанием : [о праздновании 60-летия Брестского училища железнодорожного транспорта] / Е. Кисель // Железнодорожник Белоруссии. 2004. 4 дек. Четырнадцать шкатулок с секретом : [о конкурсе профессионального мастерства «Учитель года» в Брестском ПТУ № 27] // Железнодорожник Белоруссии. 2000. 11 янв. Постоялко, Т. «Вечным законом да будет…» : [о преподавателе Брестского ПТУ-27 железнодорожного транспорта Екатерине Терентьевне Городник] / Татьяна Постоялко // Заря. 1998. 3 дек. Шаповал, В. Звучала на вечере песня : [о вечере песни в Брестском училище железнодорожного транспорта, организованном руководителем эстрадной студии «Фортуна» Геннадием Ковалевским] / Вера Шаповал // Заря. 1996. 5 дек.

Спасылкі Афіцыйны сайт Юркевіч Жанна Валер’еўна. 22 верасня 2014 г. — 70 гадоў з часу заснавання (1944) у г. Брэсце чыгуначнага вучылішча

Катэгорыя:1940 год у Брэсце Катэгорыя:Пушкінская вуліца (Брэст) Катэгорыя:Ліцэі Беларусі Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Брэста Катэгорыя:Чыгуначныя навучальныя ўстановы