«Форт Баяр» (, транскрыпцыя: ) — прыгодніцкае тэлешоу, дзеянне якога разгортваецца ў Біскайскім заліве, ля берагоў Прыморскай Шаранты, у форце Баяр. Першы выпуск выйшаў у эфір французскага тэлеканала 7 ліпеня 1990 года. У прэм’ерны сезон 1990 года гульня называлася «Ключы ад форта Баяр».
Тэлегульня здымаецца ў крэпасці, пабудаванай у сярэдзіны XIX стагоддзя ля берагоў Францыі, паміж астравамі і . «Форт Баяр» уяўляе сабой тэлегульню, у якой камандзе ўдзельнікаў неабходна вытрымаць шэраг фізічных і інтэлектуальных выпрабаванняў, каб, выігрываючы ключы і падказкі, атрымаць скарбы форта. Ключы неабходныя для допуску да наступнага этапу, паколькі менавіта яны адчыняюць скарбніцу форта. Падказкі ўяўляюць сабой розныя словы, злучаючы якія між сабой і падбіраючы асацыяцыі, ігракі могуць дайсці да ключавога слова.
Катэгорыя:З’явіліся ў 1990 годзе Катэгорыя:1990 год у гісторыі тэлебачання Катэгорыя:Тэлевізійныя гульні Катэгорыя:Інтэлектуальныя гульні Катэгорыя:Медыяфраншызы Катэгорыя:Тэлевізійныя франшызы